12:21 05 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Відэа

Пуцін анансаваў рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад COVID-19 - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (941)
810
© RUPTLY

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра тое, што хутка будзе зарэгістраваная трэцяя расійская вакцына ад каронавіруса. Глядзіце на відэа, што расказаў кіраўнік дзяржавы.

Пра гатоўнасць да рэгістрацыі трэцяй вакцыны Пуцін паведаміў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

"Дзве зарэгістраваныя, хутка будзе зарэгістраваная трэцяя", - сказаў расійскі лідар.

Ён адзначыў, што ўжо існуючыя расійскія вакцыны ўжо даказалі сваю эфектыўнасць і бяспеку.

Пуцін таксама падкрэсліў, што міжнароднай супольнасці трэба аб'яднаць высілкі для барацьбы з пандэміяй і заклікаў не палітызаваць працэсы па стварэнні лекаў ад COVID-19.

Выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" пачаліся і ў Беларусі - 1 кастрычніка. У даследаванні ўдзельнічаюць 100 добраахвотнікаў.

Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляла, што ўсе яны адчуваюць сябе добра. Масавая ж вакцынацыя ад COVID-19 пакуль не плануецца, думаць аб тэрмінах можна будзе толькі пасля завяршэння ўсіх клінічных выпрабаванняў. Нядаўна стала вядома, што Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі вытворчасць расійскай вакцыны і на тэрыторыі рэспублікі.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (941)

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы