11:27 05 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46

Дэманстрацыя супраць COVID-абмежаванняў у Берліне скончылася не па плане - паліцыя ўжыла вадамёт, каб прымусіць пратэстоўцаў разысціся. Глядзіце на відэа, як завяршылася акцыя пратэсту каля Бундэстага.

Паліцыя ўжыла вадамёты супраць удзельнікаў пратэстаў, незадаволеных правіламі новага каранціну з-за пандэміі каронавіруса ў Берліне. Акцыя пратэсту праходзіла пад знакамітымі Брадэнбургскімі варотамі ў нямецкай сталіцы, непадалёк ад будынка парламента Германіі.

Праваахоўнікі заклікалі пратэстоўцаў разысціся з-за невыканання гігіенічных правілаў, паколькі многія ўдзельнікі былі без ахоўных маскі і не выконвалі дыстанцыю. Пратэстоўцы не выканалі ўказанні, і паліцыя ўжыла вадамёты і слезатачывы газ.

Жыхары германскай сталіцы незадаволеныя рашэннем канцлера Ангелы Меркель зрабіць больш жорсткімі правілы нашэння масак і распіцця алкаголю ў публічных месцах, а таксама зачыніць крамы і адмяніць спартыўныя мерапрыемствы з-за пагрозы COVID-19.

У кастрычніку Германія пабіла нацыянальны рэкорд па пацверджаных выпадках каронавіруса, а 2 лістапада ўвяла месячны карантын. У Германіі зарэгістравалі больш за 835 000 пацверджаных выпадкаў COVID-19, ад інфекцыі загінулі больш за 13 000 чалавек.

Аналагічныя акцыі праходзілі ў Берліне летам. У іх удзельнічалі каля 38 тысяч чалавек, больш за 300 дэманстрантаў затрымалі. Група актывістаў спрабавала "штурмаваць" Бундэстаг, але іх спынілі паліцэйскія.

Тэги:
акцыі пратэстаў, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы