08:27 21 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Відэа

Прэм'ера пасля каранціну: гісторыя доктара Фаўста на сцэне Вялікага - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
1210
Sputnik

У тэатры оперы і балета адбылася прэм'ера оперы Шарля Гуно "Фаўст". Эмацыйная пастаноўка рэжысёра Ганны Маторнай адправіла гледачоў у атмасферу фаўстаўскага эксперымента з незвычайнай сцэнічнай прасторай і дэкарацыямі.

Прэм'ера оперы адбылася ў Вялікім тэатры. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Ганна Маторная на сцэне Вялікага тварыла ўпершыню, а саму пастаноўку на аснове трагедыі Гётэ планавала паставіць яшчэ два гады таму.

"Опера "Фаўст" значна глыбейшая і хутчэйшая, чым вялікі Гётэ, можа раскрыць нам гэтую кранальную гісторыю, таму што музыка несмяротная і можа хутчэй пракрасціся ў душу чалавека, які прыходзіць у залу. Гісторыя, расказаная Гётэ, на жаль, яна не ўсім даступная у плане чытання, і не ўсе людзі могуць захацець гэтую гісторыю чытаць у арыгінале. Але музыка Гуно - гэта тое, што прымушае вас чуць, думаць і адчуваць", - адзначыла Маторная.

Балетмайстар Наталля Масквічова з "Фаўстам" пазнаёмілася даўно - у тэатры, у якім яна працавала, з оперы "Фаўст" стварылі балетны спектакль, Наталля танчыла Маргарыту. Тады харэограф пачала чытаць твор Гётэ, але так і не адолела яго цалкам. Пры пастаноўцы спектакля ў Мінску прыйшлося "капаць" глыбей.

"Гэта мая першая сустрэча з оперным мастацтвам, я да гэтага ніколі не ставіла ў оперным тэатры. Вялікае шчасце, што гэта адбылося ў такім знакамітым тэатры на такой вялікай сцэне - з такімі цікавымі акцёрамі, у такой найцікавейшай камандзе", - сказала Масквічова.

Мастак Вячаслаў Окунеў стварыў унікальную сцэнічную прастору, Антон Памораў дапоўніў яго незвычайным мастацкім асвятленнем, дырыжыраваў аркестрам Андрэй Іваноў. Опера ў трох дзеяннях працягваецца тры з паловай гадзіны, на сцэне адначасова з'яўляюцца 100 артыстаў, "гардэроб спектакля" - 450 касцюмаў.

Пастаноўка оперы была няпростай з-за каронавіруса - артысты хварэлі і сыходзілі на каранцін. "Вальпургіеву ноч" балетмайстар Масквічова ставіла менш за тыдзень.

У Вялікім тэатры Беларусі оперная гісторыя доктара Фаўста ўжо атрымлівала сцэнічнае ўвасабленне. У 1928 годзе была першая пастаноўка "прабацькі" тэатра - музычнага тэхнікума, ажыццёўленая пад мастацкім кіраўніцтвам А. Бяссмертнага і выкананая на беларускай мове. Другі раз опера была пастаўлена ў 1950 годзе дырыжорам Т. Каламійцавай, рэжысёрам В. Шахраем. Трэці раз - у 1972 годзе, у пастановачную групу ўвайшлі дырыжор І. Абраміс, рэжысёр С. Штэйн, балетмайстар С. Дрэчын. Апошняя пастаноўка была ў рэпертуары тэатра да 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Тэги:
Вялікі тэатр оперы і балета РБ

Яшчэ відэа

  • Сусветны рэкорд пад лёдам Байкала: 85 метраў без гідракасцюма - відэа
    Последнее обновление: 15:15 20.01.2021
    15:15 20.01.2021

    Сусветны рэкорд пад лёдам Байкала: 85 метраў без гідракасцюма - відэа

    Масквічка Кацярына Някрасава ўстанавіла новы сусветны рэкорд, праплыўшы без гідракасцюма пад лёдам Байкала. Жанчына пераадолела 85 метраў з затрымкай дыхання на паўтары хвіліны, тэмпература вады, дарэчы, была +0.02°C. Глядзіце на відэа, як усталёўвалі рэкорд.

    16
  • Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа
    Последнее обновление: 13:15 20.01.2021
    13:15 20.01.2021

    Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа

    Вадохрышчанскія маразы ўхуталі ўсю Беларусь, але на самым яе поўдні, у сэрцы Палесся, беларусы па звычаю акунуліся ў палонцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.

    16
  • Першае пасяджэнне апошняй сесіі VII склікання ў Дзярждуме РФ - відэа
    Последнее обновление: 16:29 19.01.2021
    16:29 19.01.2021

    Першае пасяджэнне апошняй сесіі VII склікання ў Дзярждуме РФ - відэа

    Дзяржаўная дума Расіі правяла ў аўторак першае пленарнае пасяджэнне апошняй сесіі сёмага склікання. Глядзіце на відэа, як праходзіла мерапрыемства.

    12
  • Відэафакт: пляжы Аргенціны перапоўненыя, нягледзячы на COVID-19
    Последнее обновление: 14:25 19.01.2021
    14:25 19.01.2021

    Відэафакт: пляжы Аргенціны перапоўненыя, нягледзячы на COVID-19

    Тысячы людзей атрымліваюць асалоду ад летняга адпачынку на перапоўненых пляжах правінцыі Буэнас-Айрэс, нягледзячы на асцярогі з нагоды новай хвалі COVID-19 у краіне. Глядзіце на відэа, чаму з пачаткам сезона павялічылася колькасць тых, хто захварэў.

    15

Галоўныя тэмы