Відэа

Як прайшоў Марш пенсіянераў у Мінску - відэа

Падпісацца
Традыцыйна па панядзелках у Мінску праходзіць пратэстны Марш пенсіянераў. 30 лістапада сілавікі не дазволілі яго ўдзельнікам прайсці па праспекце Незалежнасці.

Марш пенсіянераў ужо стаў традыцыйнай для Мінска акцыяй панядзелка: людзі пенсійнага ўзросту збіраюцца ў цэнтры горада, каб выказаць сваю палітычную пазыцыю.

Сілавікі 30 лістапада яшчэ каля гатэля "Мінск" перакрылі дарогу ўдзельнікам акцыі, якія сабраліся на плошчы Незалежнасці. Пратэстоўцы пайшлі на вуліцу Валадарскага, затым яны прайшлі па Гарадскому Валу і выйшлі на вуліцу Раманаўская Слабада, дайшлі да станцыі метро "Фрунзенская" і крочылі назад на Раманаўскую Слабаду.

Байцы АМАП і ўнутраных войскаў суправаджалі марш. Каб пратэстоўцы не выходзілі на праезную частку, сілавікі выстройваліся ўздоўж дарогі. За ўдзельнікамі рухаліся мікрааўтобусы з праваахоўнікамі і міліцэйскія аўтамабілі.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх у шосты раз перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў, па дадзеных ЦВК, 80,1% галасоў. Апазіцыя лічыць, што перамагла Святлана Ціханоўская. Акцыі пратэсту працягваюцца да гэтага часу, найбольш маштабныя - па нядзелях, аднак асобныя маршы праходзяць і ў буднія дні. Акрамя таго, праходзяць мерапрыемствы прыхільнікаў Лукашэнкі, інаўгурацыя якога адбылася 23 верасня.

Стужка навiн
0