09:29 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Альянс нарошчвае ваенную прысутнасць у Чорным моры нібыта ў адказ на дзеянні Расіі. Для чаго гэта трэба - глядзіце на відэа.

Удакладняць, што сілы НАТА робяць побач з расійскімі межамі і чаму Расія не мае права выбудоўваць на сваёй тэрыторыі абарону, сувымерную з колькасцю пагрозаў з боку НАТА, Столтэнберг не стаў.

"Расія працягвае парушаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і Украіны. Яна нарошчвае ваенную моц у Крыме і ўсё больш актыўна размяшчае сілы ў Чарнаморскім рэгіёне. НАТА ў адказ узмацняе прысутнасць на сушы, на моры і ў паветры", - сказаў генеральны сакратар Альянсу.

У Расіі ў сваю чаргу адрэагавалі на заявы Сталтэнберга.

"Галоўная мэта такіх заяў - апраўдаць нарошчванне прысутнасці сіл альянсу ў рэгіёне Чорнага мора. Гэта звычайны дэмагагічны прыём - валіць з хворай галавы на здаровую", - заявіў кіраўнік Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў.

За апошні час колькасць агрэсіўных дзеянняў з боку альянсу каля расійскіх межаў значна павялічылася, таму Расія вымушана забяспечваць сваю бяспеку.

Тэги:
Расія, НАТА

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы