20:40 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
© Sputnik

Вахта для супрацоўнікаў і змена ладу жыцця пастаяльцаў - з-за пандэміі COVID-19 у мінскім доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў сталі жыць інакш. Глядзіце на відэа, якія ва ўстанове новаўвядзенні і правілы.

Ад пачатку пандэміі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў стаў працаваць па новых правілах. Супрацоўнікі, якія цесна кантактуюць з пастаяльцамі, яшчэ вясной перайшлі на вахтавы метад працы.

"Наша адзіная ўстанова перайшла нават на вахту на тры тыдні, тры тыдні супрацоўнікі тут жылі адной сям'ёй. Ні адзін супрацоўніук не адмовіўся. Нават ніхто не спытаў, колькі ім заплацяць, ёсць слова "трэба", - распавяла дырэктар мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў Наталля Зычкова.
Супрацоўнікам дома-інтэрната стварылі камфортныя ўмовы: яны жывуць у пакоях па 2 чалавекі і працуюць суткі праз суткі. Акрамя таго, работнікаў падтрымліваюць матэрыяльна, некаторыя з іх атрымліваюць па 4-5 акладаў.

"Заробак плюс па ўказе прэзідэнта ідзе яшчэ 150% - гэта паўтара аклады, плюс мы выплачваем сутачныя, забяспечваем бясплатнае харчаванне і пражыванне. І плюс яшчэ ад ўстановы яны атрымліваюць ад 250 і вышэй адсоткаў. Гэта добрыя грошы. Людзі-санітары атрымліваюць 1200-1300 чыстымі за два тыдні", - дадае Зычкова.

У інтэрнаце пражывае самая слабая для каронавіруса катэгорыя, таму ва ўстанове дзейнічае "антывірусны рэжым". Супрацоўнікі ўстановы ходзяць у халатах, касцюмах, масках і пальчатках. Кожныя тры гадзіны праводзяць дэзінфекцыю, а таксама мераюць тэмпературу тым, хто тут пражывае, раніцай у абед і ўвечары. Абавязковую тэрмаметрыю праходзяць і супрацоўнікі ўстановы, а за два тыдні перад вахтай работнікі дома-інтэрната здаюць ПЦР-тэст.

Сёння ў інтэрнаце пражываюць 466 чалавек. Самаму сталаму жыхару - амаль 101 год. Аднак не абышлося ў інтэрнаце без страт. За час пандэміі не стала васьмі пастаяльцаў.

З-за змены ладу жыцця бабулі і дзядулі засталіся без прагулак у горадзе. Але самым складаным для пажылых аказалася змірыцца з адменай усіх спатканняў з роднымі. Ратуюць званкі па месенджарах і відэасувязь.

Забавы для пастаяльцаў арганізуюць супрацоўнікі - у сценах інтэрната, а навагодні настрой ва ўстанове ствараюць прадметамі інтэр'еру і мандарынамі.

Тэги:
Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы