Момант "дыстанцыйных зносін" двух леапардаў, віду занесенага ў Чырвоную кнігу, трапіў на відэа. Яны жывуць у нацыянальным парку на Далёкім Усходзе.
На відэа захаваная вельмі лірычная для жывёльнага свету сітуацыя: леапард не проста гарэзуе ў снезе, ён пакідае пасланне самцы, якая жыве ў тым жа раёне. Супрацоўнікі парку зрабілі справаздачу - самка пасланне атрымала. Яна пабывала на гэтай "звярынай пошце" праз некалькі дзён, каб даведацца аб намерах самца-леапарда.
А можна паглядзець на гэта інакш - нават у жывёльным свеце спатканні ў пандэмію "дыстанцыйныя".
У цяперашні час далёкаўсходні леапард знаходзіцца на мяжы вымірання. Гэта самы рэдкі з падвідаў леапарда, паляваць на яго забаранілі яшчэ ў 1950-х.
Глядзіце таксама:
- Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа
- Каралеўскі парад пінгвінаў: хвіліна замілавання вам гарантавана
- Знаёмцеся, Вітамін: дзіцяня альпакі нарадзілася ў маскоўскім заапарку - відэа