Відэа

Калядную елку ў Вільнюсе прызналі самай прыгожай у Еўропе - відэа

Падпісацца
Ёлка ўпрыгожана мноствам лямпачак, а значыць, яе відаць здалёк. Можна любавацца, захоўваючы сацыяльную дыстанцыю.

Галоўная калядная елка Вільнюса атрымала званне самай прыгожай у Еўропе па версіі турыстычнай арганізацыі European Best Destinations.

Навагоднія ўпрыгажэнні з Камароўкі - Sputnik Беларусь
Марозіва і домік: якія цацкі з'явяцца на галоўнай ёлцы краіны

Елка атрымалася незвычайнай, ні адно дрэва дзеля святочнага настрою не было сапсавана. Канструкцыю выканалі з металічных блокаў з LED-лямпачкамі, люстэркамі і жывымі яловымі галінкамі, сабранымі ў суседніх лясах.

Гэта не толькі прыгожа, але яшчэ і падыходзіць для сезона пандэміі. Елкай можна любавацца здалёк і захоўваць бяспечную дыстанцыю.

Другое месца ў рэйтынгу заняла галоўная елка Страсбурга, на трэцім радку рэйтынгу апынулася каляднае дрэва з Прагі. Усяго арганізацыя вылучыла 19 ёлак з розных еўрапейскіх гарадоў. Ёсць сярод пераможцаў і іншыя суседзі беларусаў - елка ў Кіеве таксама ўвайшла ў гэты топ.

Глядзіце на відэа, як выглядае галоўная ёлка рэйтынгу.

Стужка навiн
0