Відэа

Пацыентка бальніцы не пазнала Лукашэнку - відэа

Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка наведаў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу імя М.Е. Саўчанкі. Глядзіце на відэа, як ён размаўляе з пацыентамі.

Пацыентка не пазнала Аляксандра Лукашэнку, які сёння працягнуў інспектаваць мінскія шпіталі, у якіх змагаюцца з COVID.

Вакцынацыя супраць COVID-19 - Sputnik Беларусь
Лукашэнка распавёў пра тры шляхі вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі

Сёння ён прыехаў з візітам у 4-ю гарадскую клінічную бальніцу. Адной з пажылых пацыентак Лукашэнка прапанаваў вады.

"Вы хочаце папіць? Давайце мы вам дапаможам", - прапанаваў госць палаты.

Пасля ён паціснуў жанчыне руку і выказаў упэўненасць у тым, што яна абавязкова паправіцца.

"Потым мне патэлефануеце", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да пацыенткі, і паабяцаў абавязкова адказаць.

Жанчына спытала, каму ёй тэлефанаваць, а пасля прызналася, што спачатку не пазнала, з кім размаўляла.

"Поспехаў вам!" - пажадаў Лукашэнка і пацікавіўся імем сваёй суразмоўніцы. Сыходзячы з палаты, ён нагадаў, што "чакае званка".

Як адбывалася размова, глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0