16:07 16 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48

Трохразовы ўладальнік "Оскара", амерыканскі рэжысёр Олівер Стоўн прышчапіўся расійскай вакцынай ад каронавіруса. Глядзіце на відэа каментар Стоўна.

Знакаміты рэжысёр распавёў пра тое, што прышчапіўся "Спутник V" ў інтэрв'ю Першаму каналу.

"Я прышчапіўся некалькі дзён таму. Не ведаю пакуль, наколькі гэта дапаможа, але я чуў шмат станоўчых водгукаў аб расійскай вакцыне", - паведаміў Стоўн.

Ён дадаў, што пакуль прайшоў толькі першы этап вакцынацыі, яму спатрэбіцца яшчэ адна прышчэпка. У інтэрв'ю ён закрануў і тэму палітыкі і адносіны Вашынгтона да Расіі.

"Амерыка ў сваім вар'яцтве лічыць Расію і Кітай варожымі краінамі, хоць асабіста я так не лічу. Я мяркую, што Расія і Кітай маглі б стаць выдатнымі партнёрамі Амерыкі", - падкрэсліў рэжысёр.

Олівер Стоўн цяпер знаходзіцца ў Расіі, дзе здымае дакументальны фільм аб змене клімату. Разам са здымачнай групай ён наведаў Белаярскую атамную станцыю ў Свярдлоўскай вобласці.

Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы