Відэа

Віфлеемскі агонь вандруе па Беларусі

Падпісацца
Закрытыя межы не змаглі стаць на шляху Віфлеемскага агню. Ён прыбыў у Гродна ў чацвер і працягвае сваё падарожжа па Беларусі.

Вечны агонь гарыць у Пячоры Нараджэння ў Віфліеме. Кожны год ад яго запальваюць лампаду, полымя якой скаўты праносяць праз кантыненты.

Перадкалядная традыцыя дастаўляць агонь у беларускія прыходы існуе ўжо шмат гадоў. У першы раз полымя прывезлі з Віфлеема ў Беларусь у 1986 годзе, каб падтрымаць людзей з інваліднасцю напярэдадні Калядаў. А затым мерапрыемства стала штогадовым.

У гэтым годзе агонь даставілі спецыяльным рэйсам з Ізраіля ў Аўстрыю. Затым польскія скаўты правезлі яго ад Вены да беларуска-польскай мяжы.

Беларускія скаўты прынялі агонь у пункце пропуску "Брузгі". У нашай краіне ён пачаў свой шлях ад Кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.

І сёння прыходы працягваюць сустракаць Віфлеемскае полымя.

Расклад прыбыцця Віфлеемскага агню ў беларускія прыходы можна паглядзець тут.

А як яго сустракалі ў Гродне, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0