20:47 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
© Sputnik

Сабралі для вас толькі невялікую частку самых пацешных жывёл. Навіны пра іх радавалі нас увесь год, а цяпер дорым вам квінтэсенцыю замілавання.

Упершыню за 150 гадоў у дзікай прыродзе ў Аргентыне нарадзіліся чырвоныя ара. А ў Маскоўскім заапарку з'явілася чароўнае дзіцяня альпакі - яго назвалі Вітамінам!

Аўстралійская каала Мэдзі абдымалася з наглядчыцай заапарка, а дайвер у Японскім моры пасябраваў з бялугай.

У Беларусі таксама здарылася кранальная гісторыя сяброўства чалавека з жывой прыродай. Жыхар Гродзенскай вобласці выратаваў бусляня, ад якога адмовіліся бацькі. Нават калі бусел навучыўся лётаць, далёка ад сваёй новага хаты не ляціць - заходзіць у двор чалавека, каб паласавацца пачастункам, які яго заўсёды тут чакае.

А вы думалі, ў 2020-ым годзе не было добрых навін! Глядзіце на відэа, хто нас замілоўваў у гэтым годзе.

Тэги:
Жывёлы

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы