07:48 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41

Мінабароны Расіі апублікавала ўнікальныя кадры загрузкі міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Ярс" у шахту. Глядзіце на відэа, як гэта адбываецца.

Загрузка выраблялася ў пускавую ўстаноўку ў Казельскім ракетным злучэнні. Работа, як адзначае ведамства, заняла некалькі гадзін.

Увесь працэс перагрузкі паказаны ў роліку. Ракету "Ярс" прывозяць на колавай платформе, якую затым адчапляюць ад цягача і паднімаюць уверх на спецыяльных гідраўпорах. Калі платформа становіцца вертыкальна, ракета выгружаецца з яе прама ў шахту.

"Казельскае ракетнае злучэнне ў Калужскай вобласці - першае, якое пераўзбройваецца на ракетны комплекс "Ярс" стацыянарнага базавання", - гаворыцца ў паведамленні.

Мерапрыемствы па пераўзбраенні групоўкі РВСП, як падкрэслілі ў Мінабароны, дазваляе павысіць долю сучасных ракетных комплексаў у Расіі да 81% і павялічыць магчымасці групоўкі для выканання задач па ядзерным стрымліванні.

Чытайце таксама:

Тэги:
Ракетныя сістэмы, Узбраенні, Расія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы