09:22 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
© Sputnik

На поўнач Італіі абрынуўся снегапад - выпала два метры снегу, у гурбах тонуць першыя паверхі дамоў і аўтамабілі. Глядзіце на відэа, як мясцовыя жыхары спрабуюць вярнуцца да нармальнага жыцця.

Снегапад накрыў поўнач Італіі больш чым двума метрамі снегу. Жыхары невялікага гарналыжнага курорта Абетоне ў 260 кіламетрах на поўнач ад Рыма вымушаныя прабіваць сабе лазы ў гурбах вышэй чалавечага росту.

Як відаць на кадрах, мясцовыя жыхары ходзяць па абочыне, таму што тратуары замецены, а да сваіх аўтамабіляў прабіраюцца з цяжкасцю.

Мясцовыя ўлады рэкамендавалі перанесці ўсе нетэрміновыя паездкі ў рэгіён, каб гарадскія службы паспелі расчысціць дарогі і вярнуць населеныя пункты да нармальнага жыцця. На вуліцах заўважаныя аўтамабілі экстраных службаў, у тым ліку хуткай дапамогі.

Тэги:
Італія, снег

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы