У Беларусі ёсць унікальнае прадпрыемства "Крыён", якое вырабляе медыцынскі кісларод.
Гэта ў прамым сэнсе слова жыццёва важная вытворчасць. Кісларод неабходны шматлікім пацыентам, шпіталізаваным з каронавірусам.
Завод, на якім вырабляюць медыцынскі кісларод, працуе з 1956 года. З прыходам пандэміі патрэба ў медыцынскім кіслародзе ў краіне ўзрасла. Прычым, у параўнанні з пачаткам мінулага года - у 4 разы!
Патрабаванні да медыцынскага кіслароду сур'ёзныя, як да лекавага сродку. Таму кантроль над якасцю таксама грунтоўны.
Вытворчасць не спыняецца ні ў выхадныя, ні ў святы, завод працуе кругласутачна. Нарыхтаваць кісларод пра запас не атрымаецца: гэты прадукт доўга не захоўваецца.
Але страхавальны запас у "Крыёна" усё ж ёсць - на ўсялякі выпадак. Яшчэ ні адну з устаноў завод не пакінуў без кіслароду, нягледзячы на магчымыя форс-мажоры. Дастаўка ідзе ва ўсе рэгіёны краіны.
Глядзіце на відэа, як выглядае гэта незвычайная вытворчасць прадукту, які без сумнення можна назваць прадуктам мінулага 2020 года.