Відэа

Відэафакт: лебедзі прыляцелі зімаваць на Каспійскае мора

Падпісацца
Сотні тысяч беласнежных лебедзяў прыляцелі на Каспійскае мора на зімоўку. Чырванакніжных птушак зняў жыхар горада Актаў. Глядзіце на відэа, зачаравальныя кадры з дрона.

У Казахстане на ўзбярэжжы Каспійскага мора велізарную чараду беласнежных лебедзяў зняў жыхар горада Актаў Азамат Сарсенбаеў.

Вавёрка - Sputnik Беларусь
Тэст: як размаўляюць розныя жывёлы

У сацыяльнай сетцы ён падзяліўся, што за ўсё жыццё не бачыў падобнай вялікай колькасці птушак і ад эмоцый у момант здымання ў яго дрыжалі рукі.

Сарсенбаев распавёў, што ўбачыў чараду лебедзяў выпадкова з балкона гатэля і літаральна за гадзіну зняў на камеру квадракоптэра вагой у 200 грамаў.

Штогод лебедзі прылятаюць на бераг Каспійскага мора для зімоўкі, для жыхароў Актаў птушкі сталі сімвалам і здабыткам горада.

Раней Сарсенбаеў распаўсюдзіў ролік пра чараду фламінга на возеры Караколь у Актаў. Гэты ролік стаў папулярным не толькі ў краіне, але і за мяжой.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0