22:23 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Відэа

Насельнікі Маскоўскага заапарка атрымалі навагоднія падарункі - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0
© RUPTLY

Супрацоўнікі заапарка рэгулярна рыхтуюць сюрпрызы для сваіх падапечных, не сталі выключэннем і святочныя дні. Панды, львы і белыя мядзведзі да свят атрымалі прэзенты для ўзняцця настрою. Глядзіце на відэа, як звяры рэагуюць на падарункі.

Супрацоўнікі Маскоўскага заапарка зрабілі яго насельнікам падарункі на Новы год. Кожная жывёла атрымала індывідуальны прадмет з сюрпрызам, які падыме ім настрой.

Панды атрымалі скрынкі з бутонамі гваздзікі, пах якіх яны любяць. Таксама ў падарунку была драўняная стружка і гірлянда з кубікаў, куды паклалі кукурузнае зерне. Як патлумачылі работнікі заапарка, гэтыя жывёлы любяць гуляць з імі.

Для львоў падрыхтавалі канструкцыі са скрынак і мешкавіны. Іх папырскалі духмянымі алеямі, каб жывёлам было цікавей. Пры гэтым спецыялісты адзначылі, што яны любяць і простыя пустыя скрынкі, як усе кошкі.

У падарунак беламу мядзведзю паднеслі мех з сенам. Усярэдзіне яго схавалі вараныя буракі.

Мяркуючы па відэароліку, жывёлы зацікавіліся сваімі падарункамі.

Глядзіце таксама:

Тэги:
падарункі, Маскоўскі заапарк

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы