21:07 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41

Журналіст і грамадскі дзеяч Уладзімір Ліндэрман супрацоўнічае c Baltnews і Sputnik Латвія, і ў снежні 2020 года ў яго адбыўся вобыск. Глядзіце на відэа аповяд журналіста.

Ліндэрман распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу RT, як да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, патэлефанаваўшы ў дзверы і прадставіўшыся сантэхнікамі.

"У кватэру ўвайшлі дзесьці 12 "сантэхнікаў" - следчы, аператыўнікі і яшчэ "баявое суправаджэнне", - распавёў журналіст.

Паводле яго слоў, такімі вобыскамі ці запалохваннем улады Латвіі хочуць пазбавіць агенцтва "Россия сегодня" карэспандэнтаў у Латвіі, "каб тут людзі баяліся супрацоўнічаць з расійскімі выданнямі, і каб уплыў расійскіх СМІ тут такім чынам зваліўся".

Ліндэрман таксама адзначыў, што праваахоўнікі канфіскавалі падчас вобыску ўсю яго камп'ютэрную тэхніку, тэлефон, карты памяці. Аповяд журналіста глядзіце на відэа.

Ціск на Sputnik і Baltnews

Sputnik Блізкае замежжа раней паведаміў, што рускамоўным латвійскім журналістам, якія у тым ліку супрацоўнічаюць з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, прад'яўлены абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза, у іх прайшлі вобыскі, узята падпіска аб нявыездзе. Па дадзеных агенцтва, абвінавачванні прад'яўленыя па артыкуле 84 крымінальнага закона Латвіі - парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза, пакаранне - ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.

Sputnik Латвія і Baltnews звязаны з медыягрупай МІА "Россия сегодня". Пры гэтым латвійскія журналісты, якія пішуць для гэтых СМІ, не з'яўляюцца іх супрацоўнікамі, а выступаюць толькі як пазаштатныя аўтары.

МЗС РФ назваў дзеянні ўладаў Латвіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў. У дыпламатычным ведамстве РФ адзначылі, што санкцыі маюць персанальны характар, адносяцца асабіста да генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і не могуць распаўсюджвацца на ўсіх, хто супрацоўнічае з медыяхолдынгам. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян выказала надзею, што Расія адкажа на крымінальныя справы супраць рускамоўных журналістаў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Латвія, Sputnik Латвія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы