Відэа

Новы прэзідэнт: некалькі фактаў пра Джо Байдэна

Падпісацца
Джо Байдэну 78 гадоў. Але ён быў нашмат маладзейшы, калі ўпершыню паспрабаваў заняць прэзідэнцкі пост. У кароткім аглядзе Sputnik - некаторыя вехі палітычнай кар'еры Байдэна.

Джо Байдэн ужо спрабаваў стаць прэзідэнтам - ён спадзяваўся прадставіць дэмакратаў у 1987 годзе і ў 2007 гадах. Але тады вылучыцца ад партыі не ўдалося, і тым не менш, кар'ера Байдэна была яркай.

З 2009 па 2017 гады ён быў віцэ-прэзідэнтам ва ўрадзе Барака Абамы. Абама ўзнагародзіў яго Прэзідэнцкім медалём свабоды. Сам Байдэн Абаму называў "братам".

Дэмакрат Джо Байдэн - Sputnik Беларусь
Джо Байдэн: што мы пра яго ведаем?

У асабістым жыцці Байдэна было нямала цяжкіх момантаў. Яго першая жонка Нэлія, якая была школьнай любоўю Байдэна, і іх дачка Наомі загінулі ў аўтакатастрофе. Там жа, у машыне, знаходзіліся сыны - Бо і Хантэр. Хлопчыкі атрымалі сур'ёзныя траўмы, але выжылі.

Вярнула Джо Байдэну цікавасць да жыцця і палітыкі яго другая жонка - Джыл. Дарэчы, яна стане адной з самых адукаваных першых лэдзі ЗША за ўсю гісторыю - у Джыл Байдэн доктарская ступень і яшчэ дзве магістарскіх! І яна не збіраецца кідаць працу выкладчыка і плануе заставацца пры справе нават стаўшы першай лэдзі.

Сам Байдэн таксама выдатны выкладчык. На яго семінары часта збіралася чарга. Дарэчы, Байдэн не ўжывае алкаголь. І яшчэ ён другі пасля Кэнэдзі амерыканскі прэзідэнт-каталік.

У 1974 годзе часопіс Time уключыў Байдэна у лік "200 асоб будучага, якія будуць тварыць гісторыю". Зусім хутка зможам даведацца, якой Байдэн бачыць гісторыю ЗША.

Стужка навiн
0