Рэдкую прыродную з'яву зафіксавалі ў раёне горада Камянец на паўднёвым захадзе Беларусі. На паверхні ракі Лясная з'явіўся ледзяны круг, які верціцца.
На кадрах відаць - крыга ідэальнай формы дыяметрам некалькі дзесяткаў метраў павольна рухаецца па гадзіннікавай стрэлцы.
Падобная з'ява сустракаецца вельмі рэдка і ўзнікае на рэках з павольным цягам. Пласты вады рознай тэмпературы, датыкаючыся адзін з адным, ствараюць віхравую плынь. Вада закручваецца варонкай і круціць крыгу, што адкалолася, чыі краі сточваюцца і прымаюць форму ідэальнага круга.
Глядзіце таксама:
- Новы від качак з Амерыкі заўважаны пад Гродна - відэа
- Рэдкае відовішча: у пустыні Сахара выпаў снег
- Сноўбардыст ў ЗША "пракаціўся" на лавіне і выжыў - відэа