00:55 28 лютага 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
© Sputnik Youtube / Sputnik

Многія жыхары і госці Мінска памятаюць арт-інсталяцыю "Белы птах". Дзе ён зараз? Глядзіце ў нашым відэа.

Вялізныя літары белага колеру - "Белы птах" - больш за год стаялі на набярэжнай Свіслачы ўздоўж праспекта Пераможцаў. Але вось няўдача - папулярная кампазіцыя раптам знікла са свайго прывычнага месца. Многія гараджане нават знерваваліся - бо арт-аб'ект быў упрыгожваннем набярэжнай.

Арт-аб'ект усталявалі напярэдадні 2019 года - ён быў пачаткам вялікага праекта "Веліч роднай мовы". Ініцыятары - спецыялісты Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Рэалізаваў ідэю з "Белым птах" мастак Валерый Малахаў.

Доўгі час інсталяцыя была месцам прыцягнення гараджан. Але ў мінулым годзе яе раптам прыбралі з цэнтра Мінска. Кажуць, па рашэнні гарадскіх уладаў.

Месца "Белага птаха" цяпер у Вяснянцы, каля чыгуначнага палатна за гаражным кааператывам. Канструкцыя іржавее і паступова прыходзіць у непрыдатнасць. Хто зараз сочыць за яе станам - высветліць так і не ўдалося.

Знайшлі для вас "Птаха" - паглядзіце на яго з вышыні, вы напэўна ўспомніце гэты арт-аб'ект.

Глядзіце таксама:

Тэги:
відэа, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы