14:13 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Відэа

Што зробіць унікальным Мазырскі НПЗ - без аналагаў ад Брэста да Уладзівастока?

Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0
© Sputnik Youtube / Sputnik

Глядзіце на відэа сюжэт пра сучасны комплекс на Мазырскім НПЗ, які называюць "заводам у заводзе".

Комплекс гідракрэкінгу, які будуецца на заводзе, неабходны Мазырскаму НПЗ, каб перапрацоўваць цяжкія нафтавыя рэшткі. Пры перапрацоўцы расійскай нафты гатунку Urals мазуту застаецца шмат, а дзякуючы новаму комплексу яго можна будзе ператвараць у 3 млн тон сыравіны еўрапейскай якасці.

Шэсць гадоў і 1,5 млрд долараў - і вось Мазырскі НПЗ можа стаць самым сучасным ад Брэста да Уладзівастока. Перад заводам стаіць нетрывіяльная задача. Плануецца павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты за кошт перапрацоўкі цяжкіх нафтавых рэшткаў.

А так як завод працуе ў асноўным на нафты гатунку Urals, задача асабліва актуальная. Выхад мазуту пры перапрацоўцы гэтага гатунку нафты высокі, класічныя тэхналогіі тут не дапамогуць.

Патрэбна тэхналогія гідракрэкінгу, дзякуючы якой мазут можна будзе ператвараць у прадукцыю еўрапейскай якасці. Адзін толькі комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў зможа перапрацоўваць 3 млн тон сыравіны ў год. Гэта чвэрць ад агульнай магутнасці завода - 12 млн тон у год.

Так, праект капіталаёмісты, але ўжо максімум праз 11 гадоў яго разлічваюць акупіць.

Інфраструктура комплексу такая складаная, што яго ўжо называюць "заводам у заводзе". Працаваць з такім комплексам трэба вучыцца ў заходніх калег. На ўсёй прасторы СНД нічога падобнага няма. Ды і ва ўсім свеце такіх аб'ектаў няшмат.

Як выглядае новы комплекс, які зробіць Мазырскі НПЗ унікальным, глядзіце на відэа.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мазыр, нафта

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы