12:54 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
© Sputnik

У сераду, 17 лютага, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася анлайн-прэс-канферэнцыя на тэму: "Магчымасці навучання ў расійскіх вышэйшых навучальных установах для выпускнікоў беларускіх школ ў 2021 годзе".

Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь аб'явіла аб наборы кандыдатаў для паступлення ў 2021-2022 навучальным годзе ў расійскія вышэйшыя навучальныя ўстановы за кошт сродкаў федэральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі.

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і расійскія суайчыннікі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не маюць рэгістрацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).

Таксама з 18 па 20 лютага прадстаўнікі шэрагу найбуйнейшых расійскіх ВНУ прадэманструюць магчымасці навучання ў Расіі на выставе "Адукацыя і кар'ера 2021".

Больш падрабязна аб магчымасцях навучання ў Расійскай Федэрацыі распавялі:

  • кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Эдуард КРУСТКАЛН;
  • кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андранік АУСЕПЯН;
  • галоўны спецыяліст-эксперт Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Ганна МІЛЬКО.

Падчас прэс-канферэнцыі прайшоў відэамост з Казанскім федэральным універсітэтам.

Тэги:
Sputnik Беларусь, Беларусь, Расія, ВНУ, Рассупрацоўніцтва

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы