Відэа

Расійскі касманаўт наглядна паказаў, як "сплюшчваецца" Месяц - відэа

Падпісацца
Захад спадарожніка Зямлі - зачаравальная з'ява. Глядзіце на відэа, як адбываецца закат поўнага Месяца, зняты з космасу.

Унікальныя кадры ўдалося засняць расійскаму касманаўту Сяргею Кудзь-Свярчкову, ён і апублікаваў іх.

У роліку бачна, як Месяц сплюшчваецца, а затым і зусім знікае ў цемры. Касманаўт растлумачыў гэтую з'яву так: адлюстраванае святло нябеснага цела праходзіць праз атмасферу Зямлі, таму і скажаецца.

Эфект "растварэння" Месяца ствараецца таму, што гарызонт Зямлі пры гэтым не бачны.

Алег Навіцкі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2020
Беларус Навіцкі распавёў, які сцяг возьме з сабой у космас
Сяргей Кудзь-Свярчкоў знаходзіцца на МКС з сярэдзіны лістапада мінулага года. Ён ужо выкладваў відэа розных з'яў. Да прыкладу, касманаўт засняў паўночнае ззянне ў космасе і распавёў, чаму яно з'яўляецца.

У цяперашні час на борце МКС знаходзяцца расійскія касманаўты Сяргей Рыжыкаў і Сяргей Кудзь-Свярчкоў, спецыялісты з НАСА Кэтлін Рубінс, Майкл Хопкінс, Віктар Гловер, Шэннан Уокер і японская астранаўт Саіці Нагуці.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0