18:07 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Відэа

Нюх на каронавірус: унікальны эксперымент з сабакамі праводзяць у Італіі

Атрымаць кароткую спасылку
52 0 0

Італьянскі аэрапорт Кунеа стаў палігонам для выпрабаванняў сабак у новай прафесіі. Глядзіце на відэа, як навучаюць сабак.

Кажуць, што некаторыя жывёлы - лепш любых тэстаў і могуць вызначыць не толькі сам каронавірус, але і нават яго пэўны штам. Гэта вырашылі праверыць італьянскія кінолагі і падключылі сабак. Іх навучаюць шукаць людзей, заражаных на COVID-19.

"Калі чалавек пераносіць каронавірус бессімптомна, яны (сабакі - Sputnik) могуць вызначыць гэта. Яны таксама могуць адрозніць грып ад COVID-19 і распазнаць штамы каронавіруса", - распавяла менеджэр кампаніі па забеспячэнні бяспекі аэрапортаў Барбара Сарфацці.

Пілотны праект укаранілі яшчэ ў мінулым годзе - у Хельсінкі. Адзначаецца, што сабакі распазнавалі вірус з верагоднасцю 95%.

Калі італьянскі эксперымент пакажа станоўчы вынік, то сабак будуць выкарыстоўваць у пунктах хуткай дапамогі. Падобныя метады ўжываюць і ў Расіі, для гэтага была выведзена нават асобная парода - шалайка, гэта гібрыд шакала і аленягоннай лайкі. Але аб стоадсоткавай эфектыўнасці такога метаду гаварыць пакуль рана.

Глядзіце таксама:

Тэги:
эксперымент, відэа, палігон, Аэрапорт, Расія, Італія, Сабака, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы