20:19 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.42

Мужчына выявіў янота пад капотам каршэрынгавага аўтамабіля, прыпаркаванага ў аэрапорце "Дамадзедава". Каб вызваліць жывёлу спатрэбіліся рэкамендацыі спецыялістаў і пячэнькі. Глядзіце на відэа, як ратавалі звярка.

Тэхнік адной з маскоўскіх каршэрынгавых кампаній прыехаў на паркоўку аэрапорта "Дамадзедава", каб перагнаць аўтамабіль у Маскву. Перад паездкай ён вырашыў агледзець аўто і даліць "незамярзайкі" у бачок шклоабмывальніка. Мужчына адкрыў капот і выявіў там таго, каго менш за ўсё чакаў убачыць - спалоханага янота. Звярок, верагодна, забраўся пад капот пагрэцца і заснуў. Да сустрэчы з чалавекам янот паставіўся даволі спакойна.

Мужчына не разгубіўся і патэлефанаваў на гарачую лінію дэпартамента прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Па тэлефоне ён атрымаў рэкамендацыі, як выбавіць жывёлу з-пад капота.

У ведамстве патлумачылі, што яноты ўсёедныя і таму гатовыя прадаць душу за пячэнькі. Гэтым мужчына і скарыстаўся. Ён купіў трохі прысмакі і прапанаваў яе жывёле, пасля чаго янот падаўся гуляць па паркоўцы.

Аднак пасля непрацяглай прагулкі ён вярнуўся пад той жа аўтамабіль. Супрацоўнікі каршэрынга арганізавалі да раніцы "дзяжурства" побач з машынай, каб янот не патрапіў пад колы іншага аўтамабіля.

Цяпер з янотам усё ў парадку, яго адвезлі ў клініку, каршэрынгавая кампанія паабяцала прасачыць за ім.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Жывёла, відэа, Аэрапорт, мужчыны, аўтамабіль, янот

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы