07:43 25 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.50
Відэа

Як беларускія барцы рыхтуюцца да Алімпіяды ў Токіа - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0
© Sputnik

У сераду, 24 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася анлайн-прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі барацьбы і спартсменаў, прысвечаная падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Токіа.

У нядзелю ў Будапешце завяршыўся турнір еўрапейскай алімпійскай кваліфікацыі. Беларускія барцы на ім заваявалі пяць ліцэнзій. Сярод беларускіх "вольнікаў" золата і ліцэнзіі прынеслі нашай камандзе Алі Шабанаў (вагавая катэгорыя - 86 кілаграмаў), Аляксандр Гуштын (97) і Дзяніс Храмянкоў (125). У дзяўчат пуцёўкі і сярэбраныя медалі заваявалі Ванэса Каладзінская (53) і Васіліса Марзалюк (76).

6-9 траўня яшчэ пройдзе сусветны адборачны турнір на Гульні ў Сафіі (Балгарыя) - апошні шанс здабыць пропуск на Гульні ў Японію.

Таксама ў 2019 годзе на чэмпіянаце свету ў Казахстане былі разыграны першыя пуцёўкі. Прадстаўнік грэка-рымскага стылю Мікалай Стадуб у вагавой катэгорыі да 87 кілаграмаў і Ірына Курачкіна (57) у жаночай барацьбе заваявалі ліцэнзіі. Праўда, імяннымі яны не з'яўляюцца, таму паехаць на Гульні замест іх можа любы спартсмен са зборнай.

Больш падрабязна пра падрыхтоўку беларускіх барцоў да Алімпійскіх гульняў распавядалі:

  • старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Камандар МАДЖЫДАЎ;
  • галоўны трэнер нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Іван ЯНКОЎСКІ;
  • галоўны трэнер нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Уладзімір КАПЫТАЎ;
  • галоўны трэнер нацыянальнай каманды па жаночай барацьбе Алег РАЙХЛІН;
  • член нацыянальнай каманды Васіліса МАРЗАЛЮК;
  • член нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Дзяніс ХРАМЯНКОЎ.

Чытайце таксама:

Тэги:
Токіа, Беларуская федэрацыя барацьбы, барцы, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, відэа, Алімпіяда

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы