11:17 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
© RUPTLY

Даўжыня адной грані мініяцюрнай вынаходкі - усяго 9,9 міліметра. Цікава, хто ўзяўся б паспаборнічаць у хуткасці зборкі такога кубіка?

Японская кампанія выпусціла самы мініяцюрны кубік Рубіка ў свеце. Даўжыня кожнага з бакоў - менш за сантыметр. Малюсенькі кубік паказалі на выставе ў Токіо.

А вось каштаваць ён будзе нямала - 1,9 тысячы долараў за штуку. Прычым выраблены ён, у адрозненне ад поўнапамернага арыгінала, з металу.

"У адрозненне ад поўнапамернага, малюсенькі кубік Рубіка не можа быць зроблены з пластыка", - тлумачыць дырэктар кампаніі Сінсуке Хаяшы.

Мініяцюру прадставілі на выставе ў Токіо. У Японію прыдуманы венгерскім вынаходнікам Эрнё Рубікам кубік прыйшоў у 1980 годзе. У 1981-м новую галаваломку прэзентавалі прынцу Чарльзу і прынцэсе Дыяне. У тым жа годзе кубік прыйшоў у Савецкі Саюз.

Рэкорд па хуткаснай зборцы традыцыйнага кубіка Рубіка належыць кітайцу Ду Юшэнгу. Ён справіўся з задачай усяго за 3,47 секунды. А ў каго атрымаецца таксама хутка сабраць японскую мініяцюрную версію?

Глядзіце на відэа, як выглядае самы маленькі кубік Рубіка ў свеце.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Японія, Токіо, відэа, кубік, Кубік Рубіка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы