Гадоў пяць таму Андрэй Осіпчык з Мінска, які працаваў дырэктарам на мясцовай станцыі тэхабслугоўвання, знайшоў для сябе цікавы занятак - ствараць вырабы з непатрэбных запчастак. Так ён праводзіў свабодныя ад працы гадзіны. Але праз нейкі час, як кажа Андрэй, "суботняе хобі" перарасло ў яго асноўны спосаб заробку.
"Нешта зварыў - першую працу паставіў, потым другую паставіў у сябе ў офісе. Потым чалавек прапанаваў яе купіць, я яе прадаў і вырашыў перастаць працаваць дырэктарам СТА і заняцца менавіта гэтым непасрэдна", - падзяліўся Андрэй.
Інтэрнэт і сарафаннае радыё зрабілі сваю справу, і неўзабаве Андрэю пачалі паступаць заказы на вырабы. Да яго далучыліся два таварышы, разам яны арганізавалі майстэрню "Тры малатка".
"Стараемся ўсё персаналізаваць. Гэта значыць недзе напісаць імя, ці, калі гэта статуэтка матацыкла і чалавек ездзіць на матацыкле, то варым туды нумар яго сапраўднага матацыкла - дзяржнумар", - растлумачыў Андрэй.
Па словах майстра, працуе ён з задавальненнем. "Калі робіш тое, што табе падабаецца, ніякіх складанасцяў няма. Наадварот, душа спявае. Скажам так - усё само па сабе ідзе", - адзначыў Андрэй.
Глядзіце таксама:
- Чэрчыль з гаек: мінчанін стварае брутальную альтэрнатыву музею Мадам Цюсо
- Як сапраўдныя: хлопец стварае мадэлі матацыклаў у натуральную велічыню - відэа
- Выміраючае хобі: як мінчанін трымае галубятню - відэа