Відэа

Вы не паверыце, колькі людзей хоча абняць карову – відэа

Падпісацца
Бізнес-ідэю з Каліфорніі могуць узяць на ўзбраенне беларускія фермеры. Патрэбны толькі каровы! Глядзіце на відэа, колькі людзей прагне абняць карову за шыю ў Каліфорніі.

Дабрачынны фонд у Каліфорніі дазволіў людзям абняць кароў - гэта своеасаблівая тэрапія. Сем кароў гатовыя да абдымкаў. І гэта не выпадковая акцыя - такая праграма фонду працуе ўжо 21 год.

Раней магчымасць абняць карову мелі дзеці і дарослыя з асаблівымі захворваннямі. Але з-за пандэміі такі шанец вырашылі даць любому - бо ўсе мы ў ізаляцыі адчувалі сябе крыху адзінокімі.

"Тэрапія каровінымі абдымкамі аказалася надзвычай паспяховай. Гэта даводзіць людзей да слёз. Гэта прымушае людзей смяяцца і ўсміхацца. Гэта прымушае іх адчуваць сябе менш адзінокімі", - распавяла заснавальніца фонду Элі Лэкс.

Ужо зараз запіс у чарзе на "абдымашкі" вядзецца на ліпень! Тры прычыны такой папулярнасці, на думку аўтараў ідэі: каровы сапраўдныя, каровы гіганцкія, а самае галоўнае - яны не асуджаюць.

Ну што, беларускія фермеры, гатовыя прапанаваць нам такія абдымкі?

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0