22:30 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Відэа

"Дарога на Ялту": музыканты з 15 краін праспяваюць ваенныя песні на родных мовах

Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2021 (17)
23 0 0
© Sputnik

Напярэдадні Дня Перамогі ў Крыме пройдзе штогадовы міжнародны музычны фестываль "Дарога на Ялту", на якім будуць гучаць песні ваенных гадоў на мовах тых краін, адкуль прыехалі ўдзельнікі.

29 красавіка ў Ялце адбудзецца паўфінал конкурсу. У яго прайшлі прадстаўнікі 15 краін: Аўстрыі, Аргенціны, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Індыі, Італіі, Канады, Кітая, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, ЗША, Турцыі, Францыі і Швецыі. Пераможцаў вызначыць журы, у якое ўваходзяць вядомыя расійскія і замежныя музыканты, дзеячы культуры і мастацтва.

1 траўня ў фінале фестывалю канкурсанты выступяць ўжо ў дуэтах з расійскімі выканаўцамі. Агульны прызавы фонд конкурсу ў гэтым годзе склаў 60 тысяч еўра.

Музыканты таксама будуць змагацца за прыз разглядацкіх сімпатый, які будзе прысуджаны па выніках анлайн-галасавання на сайце https://doroganayaltu.ru. Яно ўжо ідзе і будзе працягвацца аж да фіналу фестывалю. Яго вынікі арганізатары абвесцяць са сцэны падчас гала-канцэрта.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2021 (17)
Тэги:
Фестываль, Крым, Дзень Перамогі, мова, песні, краіна, музыкант, Ялта, "Дарога на Ялту"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы