Відэа

Жыхары планеты назіралі першую ў гэтым годзе суперпоўню - відэа

Падпісацца
Гэту рэдкую і прыгожую астранамічную з'яву ў ноч з 26 на 27 красавіка знялі многія фатографы свету, у тым ліку і ў Беларусі. Але ўсё ж паглядзіце відэа, якой неверагоднай была суперпоўня ў Аргентыне.

Суперпоўня - гэта момант супадзення поўні і максімальнага набліжэння Месяца да Зямлі. І хоць спадарожнік здаецца блізка размешчаным да планеты, усё роўна гэта адлегласць велізарная - каля 350 тысяч кіламетраў.

Суперпоўню называюць яшчэ "ружовым Месяцам". Спадарожнік планеты ў гэты момант свеціцца чырванаватым адценнем. Хоць называюць суперпоўню ружовай зусім не з-за гэтага. А з-за цвіцення флёксаў, якое супадае з вясновай поўняй.

Калі ў гэты час паглядзець у тэлескоп, то можна ўбачыць паверхню спадарожніка і нават разгледзець кратэры ад метэарытаў. Галоўнае, каб не было хмарнага надвор'я.

Дарэчы, нашы продкі лічылі поўню і суперпоўню магічным часам. Казалі, калі загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца.

Стужка навiн
0