https://bel.sputnik.by/20210509/Belarus-Aleg-Navtsk-dasla-vnshavanne-z-Dnm-Peramog-z-kosmasu---vdea-1047586725.html
Беларус Алег Навіцкі даслаў віншаванне з Днём Перамогі з космасу - відэа
Беларус Алег Навіцкі даслаў віншаванне з Днём Перамогі з космасу - відэа
Sputnik Беларусь
Касманаўт нядаўна прыбыў на МКС з новай місіяй, гэта ўжо трэцяя "касмічная камандзіроўка" ураджэнца Беларусі. Глядзіце на відэа віншаванні касманаўтаў. 09.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-09T15:00+0300
2021-05-09T15:00+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
у свеце
грамадства
алег навіцкі
віншаванні
дзень перамогі
космас
касманаўт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/09/1047586194_6:0:1280:720_1920x0_80_0_0_e09c2e94556dce1159546974efdad976.jpg
Касманаўты, якія знаходзяцца на дадзены момант на МКС, запісалі віншаванне з нагоды Дня Перамогі, запіс апублікаваны "Роскосмосом"."Сёння, 9 Траўня 2021, мы - Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і Марк Вандэ Хай - з борта Міжнароднай касмічнай станцыі даслыем усім жыхарам планеты Зямля святочнае прывітанне з нагоды Дня Вялікай Перамогі", - сказаў Навіцкі.Расіянін Пётр Дуброў назваў дзень 9 траўня 1945 года адной з галоўных падзей ХХ стагоддзя, якія вызначылі мірнае развіццё чалавечай цывілізацыі.Амерыканскі астранаўт Вандэ Хай адзначыў, што ўсе ўдзельнікі каманды МКС аб'яднаны агульнай мэтай - "мірнаму імкненню да адкрыццяў і даследаванняў на карысць усяго чалавецтва".Гэта ўжо трэцяя працяглая экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання. Ён увайшоў у склад асноўнага экіпажа ў якасці камандзіра карабля "Саюз МС-18" і камандзіра МКС-65. Ураджэнец Червеня адзначыць у космасе 50-гадовы юбілей (12 кастрычніка). Наш зямляк правёў у двух папярэдніх касмічных экспедыцыях больш за 340 сутак.Алег Навіцкі мае званне "Герой Расійскай Федэрацыі", узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені, медалём "За воінскую доблесць", медалямі НАСА "За выдатную грамадскую службу" і "За касмічны палёт", касманаўт таксама з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна (Францыя).Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/09/1047586194_72:0:1218:720_1920x0_80_0_0_bfd7a1a64daa961fb9b6cc064d5476ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, у свеце, грамадства, алег навіцкі, віншаванні, дзень перамогі, космас, касманаўт, мкс, дзень перамогі - 2021
мультымедыя, у беларусі, у свеце, грамадства, алег навіцкі, віншаванні, дзень перамогі, космас, касманаўт, мкс, дзень перамогі - 2021
Беларус Алег Навіцкі даслаў віншаванне з Днём Перамогі з космасу - відэа
15:00 09.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Касманаўт нядаўна прыбыў на МКС з новай місіяй, гэта ўжо трэцяя "касмічная камандзіроўка" ураджэнца Беларусі. Глядзіце на відэа віншаванні касманаўтаў.
Касманаўты, якія знаходзяцца на дадзены момант на МКС, запісалі віншаванне з нагоды Дня Перамогі, запіс апублікаваны "Роскосмосом".
"Сёння, 9 Траўня 2021, мы - Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і Марк Вандэ Хай - з борта Міжнароднай касмічнай станцыі даслыем усім жыхарам планеты Зямля святочнае прывітанне з нагоды Дня Вялікай Перамогі", - сказаў Навіцкі.
Расіянін Пётр Дуброў назваў дзень 9 траўня 1945 года адной з галоўных падзей ХХ стагоддзя, якія вызначылі мірнае развіццё чалавечай цывілізацыі.
Амерыканскі астранаўт Вандэ Хай адзначыў, што ўсе ўдзельнікі каманды МКС аб'яднаны агульнай мэтай - "мірнаму імкненню да адкрыццяў і даследаванняў на карысць усяго чалавецтва".
"Мы заўсёды будзем памятаць пра веліч подзвігу салдат і працаўнікоў тылу. Мы будзем шанаваць памяць мільёнаў ахвяр, цаной якіх нашы дзяды і прадзеды спынілі сілы разбурэння і вярнулі людзям свет, права на жыццё і права на свабоду. Памяць пра гэта будзе для нас заўсёды святая", - дадаў Навіцкі.
Гэта ўжо трэцяя працяглая экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання. Ён увайшоў у склад асноўнага экіпажа ў якасці камандзіра карабля "Саюз МС-18" і камандзіра МКС-65. Ураджэнец Червеня адзначыць у космасе 50-гадовы юбілей (12 кастрычніка). Наш зямляк правёў у двух папярэдніх касмічных экспедыцыях больш за 340 сутак.
Алег Навіцкі мае званне "Герой Расійскай Федэрацыі", узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені, медалём "За воінскую доблесць", медалямі НАСА "За выдатную грамадскую службу" і "За касмічны палёт", касманаўт таксама з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна (Францыя).