https://bel.sputnik.by/20210525/Lyudz--pantsy-vyalk-myadzvedz-khodzts-pa-vskakh--razburae-vull--vdea-1047708170.html
Людзі ў паніцы: вялікі мядзведзь ходзіць па вёсках і разбурае вуллі – відэа
Людзі ў паніцы: вялікі мядзведзь ходзіць па вёсках і разбурае вуллі – відэа
Sputnik Беларусь
Адразу ў тры вёскі пад Барысавам панадзіўся хадзіць буры мядзведзь. Акрамя вулляў, ён нікога пакуль не крануў, але мясцовыя баяцца і шукаюць спосабы пазбавіцца... 25.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-25T16:55+0300
2021-05-25T16:55+0300
2021-05-25T10:17+0300
відэа
мультымедыя
прырода
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047704580_6:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_238ccf3a49dc5a987c8a8b9158291f31.jpg
Упершыню мядзведзь выйшаў з лесу да людзей тры тыдні таму. Спачатку яго заўважылі ў вёсцы Сыч Барысаўскага раёна, першым "пацярпеў" участак мясцовага пенсіянера Уладзіміра Галубоўскага. Разбурыў некалькі вулляў."Мы ж не гаворым, што трэба забіць або знішчыць. Усыпіць, перавезці ў іншае месца, у заказнік. Ці ў заапарк які-небудзь. Таксама разумеем, што ў яго інстынкт, трэба паесці яму", - кажа ён.У цэлым жа ў двух вёсках, Сычы і Шабыньках, пацярпелі 9 падворкаў. Зайшоў ён і ў двор паляўнічага-аматара Віктара Умецкага."З лесу выходзіць і па вёсцы гуляе. Ідзе па крузе і да ўсіх па чарзе (заходзіць - Sputnik). Асабіста бачылі яго. Тры гадзіны нават назіралі. Міліцыя павінна была пад'ехаць, паляўніцтвазнаўцы, егеры", - тлумачыць пенсіянер.Яшчэ адзін мясцовы пенсіянер Яўген Сцяпанавіч кажа, што з мядзведзем, вядома, нешта рабіць трэба."Мядзведзя, ён у Чырвонай кнізе, яго, вядома, вельмі шкада. Прыгожы, малады такі, мяркуючы па відэазапісах, якія людзі зрабілі. Можна ганарыцца ў пэўнай ступені, але ў лес ужо нельга. Таму што гэта дзікі звер. Ад яго ужо не схаваешся. Ён дагоніць па-любому і на дрэва залезе. Ну а зброі ў нас няма", - распавядае мужчына.Старшыня сельсавета Дзмітрый Ліпніцкі арганізаваў штаб па "барацьбе" з лясным насельнікам. Ва ўсіх населеных пунктах у акрузе развесілі папярэджанні і нумары тэлефонаў экстраных службаў. Егераў і міліцыянтаў папрасілі дзяжурыць у гэтых месцах кругласутачна."Па плане павінна вырабляцца клетка, абсталяваны аўтамабіль. Будзем перасяляць мядзведзя ў іншы квартал лясніцтва непадалёк ад Бярэзінскага запаведніка, каб не нарабіў нікому шкоды. Спадзяюся, усё гэта ў бліжэйшы час ажыццявім, і наступіць у нас тут спакой", - рэзюмуе старшыня.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210514/Fantastychny-vyglyad-festyval-Sibadzakura-kalya-gary-Fudzhy--vdea-1047617709.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047704580_134:-1:1280:720_1920x0_80_0_0_63757a89f346a7ecf2af69af9eb1a559.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, прырода, у беларусі
мультымедыя, прырода, у беларусі
Людзі ў паніцы: вялікі мядзведзь ходзіць па вёсках і разбурае вуллі – відэа
Адразу ў тры вёскі пад Барысавам панадзіўся хадзіць буры мядзведзь. Акрамя вулляў, ён нікога пакуль не крануў, але мясцовыя баяцца і шукаюць спосабы пазбавіцца ад касматага. Глядзіце на відэа, як мядзведзь шукаў па вёсках "салодкае" і як на гэта адрэагавалі мясцовыя.
Упершыню мядзведзь выйшаў з лесу да людзей тры тыдні таму. Спачатку яго заўважылі ў вёсцы Сыч Барысаўскага раёна, першым "пацярпеў" участак мясцовага пенсіянера Уладзіміра Галубоўскага. Разбурыў некалькі вулляў.
"Мы ж не гаворым, што трэба забіць або знішчыць. Усыпіць, перавезці ў іншае месца, у заказнік. Ці ў заапарк які-небудзь. Таксама разумеем, што ў яго інстынкт, трэба паесці яму", - кажа ён.
У цэлым жа ў двух вёсках, Сычы і Шабыньках, пацярпелі 9 падворкаў. Зайшоў ён і ў двор паляўнічага-аматара Віктара Умецкага.
"З лесу выходзіць і па вёсцы гуляе. Ідзе па крузе і да ўсіх па чарзе (заходзіць - Sputnik). Асабіста бачылі яго. Тры гадзіны нават назіралі. Міліцыя павінна была пад'ехаць, паляўніцтвазнаўцы, егеры", - тлумачыць пенсіянер.
Яшчэ адзін мясцовы пенсіянер Яўген Сцяпанавіч кажа, што з мядзведзем, вядома, нешта рабіць трэба.
"Мядзведзя, ён у Чырвонай кнізе, яго, вядома, вельмі шкада. Прыгожы, малады такі, мяркуючы па відэазапісах, якія людзі зрабілі. Можна ганарыцца ў пэўнай ступені, але ў лес ужо нельга. Таму што гэта дзікі звер. Ад яго ужо не схаваешся. Ён дагоніць па-любому і на дрэва залезе. Ну а зброі ў нас няма", - распавядае мужчына.
Старшыня сельсавета Дзмітрый Ліпніцкі арганізаваў штаб па "барацьбе" з лясным насельнікам. Ва ўсіх населеных пунктах у акрузе развесілі папярэджанні і нумары тэлефонаў экстраных службаў. Егераў і міліцыянтаў папрасілі дзяжурыць у гэтых месцах кругласутачна.
"Па плане павінна вырабляцца клетка, абсталяваны аўтамабіль. Будзем перасяляць мядзведзя ў іншы квартал лясніцтва непадалёк ад Бярэзінскага запаведніка, каб не нарабіў нікому шкоды. Спадзяюся, усё гэта ў бліжэйшы час ажыццявім, і наступіць у нас тут спакой", - рэзюмуе старшыня.