https://bel.sputnik.by/20210626/Udarnyya-besplotnk-belaruskay-raspratsok---vdea-1047966618.html
Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа
Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа
Sputnik Беларусь
Выстава зброі MILEX-2021 праходзіла на пляцоўцы "Мінск-Арэны" з 23 па 26 чэрвеня, на ёй можна было ўбачыць у тым ліку і беларускія беспілотнікі. Як выглядаюць... 26.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-26T12:15+0300
2021-06-26T12:15+0300
2022-06-28T15:44+0300
відэа
мультымедыя
тэхналогіі
у беларусі
беспілотнікі
milex
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/15/1047936733_263:0:1506:703_1920x0_80_0_0_da6c84efe5d5deb555f2536edf9243b8.jpg
ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" прадставіў на выставе MILEX-2021 свае навінкі - ударныя беспілотнікі УБАК-25 "Чекан" і УБАК-70 "Ловчий"."Чекан" мае баявую нагрузку да двух кілаграмаў і далёкасць палётаў да 25 кіламетраў. Ён аднаразовага прымянення, так званы "камікадзэ", прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі ў светлы час сутак."Ловчий" - апарат больш сур'ёзны, можа да васьмі гадзін знаходзіцца ў паветры. Яго баявая нагрузка складае да 20 кілаграмаў, радыус баявога прымянення - да 70 кіламетраў. Прызначаны тактычны ўдарны беспілотнік для паражэння жывой сілы і тэхнікі."558 Авіяцыйны рамонтны завод" - адно з найбуйнейшых у СНД прадпрыемстваў па рамонце і мадэрнізацыі сучаснай баявой авіяцыйнай тэхнікі, якая знахозіцца на ўзбраенні ў Ваенна-паветраных сілах былога СССР і замежных краін.Навінкі MILEX-2021Для 10-й Міжнароднай выставы зброі і тэхнікі MILEX-2021 быў падрыхтаваны цэлы шэраг навінак.Акрамя браніраванай тэхнікі беларускай вытворчасці на выставе былі прадстаўлены новая версія РСЗА "Град", а таксама колавая платформа для ЗРК "Бук".Прыкладна 50% плошчаў занялі беларускія экзэмпляры ваеннай прадукцыі і сродкаў двайнога прызначэння. 177 адзінак - новыя, усяго для паказу былі прадстаўлены 334 узоры. Для спецыялістаў (гэта значыць у закрытым для прэсы і радавых наведвальнікаў фармаце) прадэманстравалі 273 распрацоўкі.Глядзіце таксама:Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа
https://bel.sputnik.by/20210623/Partnram-chas-zrazumets-na-Rasyu--Belarus-nelga-tssnuts---Dzmtryy-Mezentsa-1047962295.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/15/1047936733_325:0:1444:703_1920x0_80_0_0_73f266b7a65a66f13eb7a8ee781a7824.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, тэхналогіі, у беларусі, беспілотнікі, milex, бяспека
мультымедыя, тэхналогіі, у беларусі, беспілотнікі, milex, бяспека
Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа
12:15 26.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Выстава зброі MILEX-2021 праходзіла на пляцоўцы "Мінск-Арэны" з 23 па 26 чэрвеня, на ёй можна было ўбачыць у тым ліку і беларускія беспілотнікі. Як выглядаюць беларускія беспілотнікі "Чекан" і "Ловчий" – глядзіце на відэа.
ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" прадставіў на выставе MILEX-2021 свае навінкі - ударныя беспілотнікі УБАК-25 "Чекан" і УБАК-70 "Ловчий".
"Чекан" мае баявую нагрузку да двух кілаграмаў і далёкасць палётаў да 25 кіламетраў. Ён аднаразовага прымянення, так званы "камікадзэ", прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі ў светлы час сутак.
"Ловчий" - апарат больш сур'ёзны, можа да васьмі гадзін знаходзіцца ў паветры. Яго баявая нагрузка складае да 20 кілаграмаў, радыус баявога прымянення - да 70 кіламетраў. Прызначаны тактычны ўдарны беспілотнік для паражэння жывой сілы і тэхнікі.
"558 Авіяцыйны рамонтны завод" - адно з найбуйнейшых у СНД прадпрыемстваў па рамонце і мадэрнізацыі сучаснай баявой авіяцыйнай тэхнікі, якая знахозіцца на ўзбраенні ў Ваенна-паветраных сілах былога СССР і замежных краін.
Для 10-й Міжнароднай выставы зброі і тэхнікі MILEX-2021 быў падрыхтаваны цэлы шэраг навінак.
Акрамя браніраванай тэхнікі беларускай вытворчасці на выставе былі прадстаўлены новая версія РСЗА "Град", а таксама колавая платформа для ЗРК "Бук".
Прыкладна 50% плошчаў занялі беларускія экзэмпляры ваеннай прадукцыі і сродкаў двайнога прызначэння. 177 адзінак - новыя, усяго для паказу былі прадстаўлены 334 узоры. Для спецыялістаў (гэта значыць у закрытым для прэсы і радавых наведвальнікаў фармаце) прадэманстравалі 273 распрацоўкі.
Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа