Відэа

Мінчане пра свята 8 Сакавіка: нам патрэбна вясна і сонца

Падпісацца
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня карэспандэнты Sputnik нават пад дажджом знайшлі радасных жыхароў Мінска. Глядзіце ў апытанні Sputnik, як беларусы чакаюць свята, вясну і кветкі.

Адна з суразмоўніц, якіх Sputnik сустрэў незадоўга да свята, упершыню ў Беларусі — раней яна жыла ў Капенгагене і там не атрымлівала віншаванняў у гэты дзень. Так што ў бягучым годзе чакае кветак і цёплых слоў.

Мужчыны прызналіся, што нават калі б жанчыны не віншавалі іх з Днём абаронцы айчыны, усё роўна атрымалі б сонечныя мімозы і падарункі. Некаторыя прадстаўнікі моцнага полу распавялі, што 8 Сакавіка — адно з нямногіх свят, калі жанчыны атрымліваюць ад іх кветкі, і пагадзіліся — каханым трэба надаваць больш увагі.

"Летам можна палявых кветак сабраць", — параіў адзін з суразмоўцаў.

Стужка навiн
0