01:59 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14

Выйшла новая серыя праекта Vershy. На гэты раз вершы чытае спартсмен і ўдзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў.

На старонцы праекта Vershy з'явілася відэа, на якім адзінаццаціразовы чэмпіён свету па муай-тай і саліст гурта Brutto Віталь Гуркоў чытае верш "Храм" Глеба Лабадзенкі.

На першым відэа алімпійская медалістка Любоў Чаркашына чытала верш Анатоля Вярцінскага.

Глеб Лабадзенка — беларускі журналіст і паэт. Лаўрэат адной журналісцкай прэміі І ступені ("Вольнае слова-2008" 2009 г.) і дзвюх пісьменніцкіх ("Залаты апостраф" 2004 г. і "Дэбют" імя Максіма Багдановіча 2013 г.).

Заснавальнік сацыяльна-культурнай установы развіцця беларускай мовы і культуры "Мова нанова".

Тэги:
верш, Паэзія, Сацыяльныя сеткі, Глеб Лабадзенка, Віталь Гуркоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы