Відэа

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

Падпісацца
Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка спецыяльна для карэспандэнта Sputnik распавёў, чаму Марк Шагал не стаў брэндам Беларусі.
Па словах Аляксандра Зіменкі, да таго, як у рамках рэалізацыі праекта "Арт-Беларусь" былі набыты карціны Марка Шагала, у Беларусі работ майстра наўпрост не было.
Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі Арт-Беларусь - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі "Арт-Беларусь"
"Марк Шагал эміграваў у Францыю, дзе доўгі час жыў і ствараў свае карціны. У часы Савецкага Саюза ён прапаноўваў падарыць свае творы СССР, але ў адказ атрымаў адмову. Шагал Савецкаму Саюзу быў не патрэбны", — распавёў мастацтвазнаўца.
Зараз работы майстра з Віцебска выкупляюцца на аўкцыёнах і вяртаюцца на радзіму. Спадчыну Марка Шагала складана аднесці да якой-небудзь культуры. Віцебск падчас яго маладосці знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі, тварыў Шагал у Францыі, але быў да таго ж і выхадцам з яўрэйскай сям'і, таму Беларусь у дадзеным выпадку становіцца ў чаргу.
Куратар карпаратыўнай калекцыі выказаў надзею, што дзякуючы экспанаванню работ майстра, атрымаецца замацаваць Марка Шагала як беларускі брэнд.
Стужка навiн
0