13:23 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Відэаклуб
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Галоўны інгрэдыент добрага смятанніка - смятана правільнай тлустасці. А ў піражка з павідлам сакрэт і яшчэ прасцейшы. Даведайцеся пра яго, паглядзеўшы відэа Sputnik.

З якім густам у вас асацыюецца савецкае дзяцінства? Гатовыя паспрачацца, што сммятаннік і піражок з павідлам хутка прыйдуць вам у галаву. А што вы пра іх ведаеце?

Правільная здоба чарсцвее на другія суткі, а "хімічная" булачка стане чэрствай праз дзве гадзіны, калі пакінуць яе без пакавання. Такому правілу вучыць карэспандэнтаў Sputnik пекар, заснавальнік пякарні "Свой хлеб" Ганна Кравец.

Яна запэўнівае, што галоўны сакрэт смачнай заправы - натуральнае масла, менавіта дзякуючы яму цеста атрымліваецца лёгкім. Такім, якое памятаюць аматары здобы, выпечанай па савецкіх ДАСТам. Сама Ганна таксама стараецца ўводзіць у пералік асартыменту сваёй пякарні менавіта старыя савецкія рэцэпты, і сярод іх класічныя смятаннікі і піражкі з павідлам.

Галоўны сакрэт смятанніка - смятана 26%-ай тлустасці. Пры запяканні такая смятана не "расплывецца" па булачцы, а прыме патрэбную кансістэнцыю, вучыць Ганна.

Піражкі з павідлам - яшчэ адзін папулярны від здобы ў тых, хто затужыў па дзяцінстве. За такімі піражкамі прыязджалі ў пякарню наўпрост з расійскага пасольства. Калі правільна падабраць яблычны джэм, то піражок атрымаецца не проста як у савецкіх пякарнях, але амаль як у бабулі. Бо ў свой час яблыневыя сады былі ў многіх, і бабулі пяклі такія піражкі з уласным павідлам.

А для яшчэ большага прыліву настальгіі, глядзіце відэа Sputnik.

Тэги:
Выпечка, Кухня

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы