11:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
1

Шведы заклікаюць пісаць “Belarus” замест “Vitryssland”

© Sputnik/
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
113 0 0

Шведская газета Dagens Nyheter заклікала пісаць “Belarus” і матывавала гэта Нобелеўскай прэміяй.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Газета Dagens Nyheter доўгі час вяла абмеркаванне, ці варта замест "Vitryssland" пісаць "Belarus" і вырашыла — у тым ліку дзякуючы дасягненням Алексіевіч, беларусы заслужылі звацца так, як самі вырашылі.

"Мы хочам падкрэсліць, што Беларусь з'яўляецца незалежнай дзяржавай з 1991 года. Мы будзем выкарыстоўваць гэту назву, каб пазбегнуць рызыкі блытаніны паміж Расіяй і Беларуссю", — кажа рэдактар ​​газеты Піа Скагермарк.

Газета піша, што англамоўныя краіны карыстаюцца назвай "Belarus". Рэдакцыя патлумачыла, чаму змена адбылася менавіта сёння.

"Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне доўгі час і вярнуліся да яго падчас выбараў і прысуджэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч. Сёння мы публікуем агляд творчасці Зарэмба і лічым, што гэта падыходзячы час для пераймення", — тлумачыць газета.

З сёняшняга дня шведы, каб знайсці навіны пра Беларусь, павінныя шукаць па запыце "Belarus".

Тэги:
Швецыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы