22:09 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Андрыс Ліепа

55 год расійскаму артысту балета і рэжысёру Андрысу Ліепе

© Sputnik Евгений Одиноков
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Андрысу Ліепа, мастацкаму кіраўніку і галоўнаму балетмайстру тэатра "Крамлёўскі балет" - 55.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Сёння споўнілася 55-год расійскаму артысту балета і рэжысёру Андрысу Ліепа, які шмат зрабіў па па адраджэнні знакамітых дзягілеўскіх "Рускіх сезонаў".

Андрыс Ліепа прыязджаў у Беларусь з "Рускімі сезонамі", "Шахерэзадай" і "Жар-птушкай". Наогул аб Мінску ў артыста самыя прыемныя ўспаміны. У прыватнасці, у 1986 годзе Валянцін Елізар'еў паставіў яму і Ніне Ананішвілі нумар, з якім яны заваявалі Гран-пры на міжнародным конкурсе ў ЗША. "Гэты падарунак змяніў усё маё жыццё", — прызнаваўся Андрыс.

Андрис Лиепа - сцена из балета Лебединое озеро Чайковского
© Sputnik Александр Макаров
Андрис Лиепа - сцена из балета "Лебединое озеро" Чайковского

Артыст балета, рэжысёр і прадзюсар, народны артыст Расіі Андрыс Марысовіч Ліепа нарадзіўся ў Маскве, у сям'і вядомага артыста балета, саліста Вялікага тэатра Марыса Ліепы. Яго маці, Маргарыта Жыгунова, была артысткай Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна.

Ён выконваў вядучыя партыі ў асноўным рэпертуары Вялікага тэатра, з 1988 года пачаў выступаць у якасці запрошанага саліста ў замежных балетных трупах — "Нью-Ёрк сіці балет" (NYCB), "Амерыканскім тэатры балета" (ABT), а таксама ў Рымскай і Шведскай операх, у тэатры "Ла Скала".

У 1996 годзе арганізаваў Дабрачынны фонд імя Марыса Ліепы, а з 2005 года сумесна з Тэатрам "Крамлёўскі балет" фондам арганізаваны сумесны міжнародны праект "Рускія сезоны XXI стагоддзя".

У маі 2014 года Андрыс Ліепа прызначаны мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам Тэатра "Крамлёўскі балет".

 

Тэги:
Балет, Андрыс Ліепа, Масква
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы