17:21 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Жэрар Дэпардье

Расіяне аб прадастаўленні грамадзянства РФ замежным акцёрам

© Sputnik/ Виктор Толочко
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Факты прадастаўлення расійскага грамадзянства шэрагу вядомых акцёраў, у прыватнасці Жэрару Дэпардзье, Стывену Сігалу, набылі шырокую вядомасць.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Амаль палова расіян (49%) станоўча ставіцца да прадастаўлення грамадзянства РФ вядомым замежным дзеячам мастацтва і спорту. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ), якія апублікаваныя сёння.

"Падобныя выпадкі ўспрымаюцца нашымі суграмадзянамі хутчэй станоўча (49%) ці абыякава (34%), чым адмоўна (15%)", — адзначаецца ў даследаванні. Факты прадастаўлення расійскага грамадзянства шэрагу вядомых акцёраў, спартсменаў і інш. (у прыватнасці Жэрару Дэпардзье, Стывену Сігалу) набылі шырокую вядомасць у нашай краіне: чулі пра гэта 95% расіян, у тым ліку 46% інфармаваныя, па іх словах, дастаткова добра, гаворыцца ў выніках апытання.

Паводле даследавання, асноўнымі прычынамі выбару расійскага грамадзянства, на думку рэспандэнтаў, з аднаго боку, з'яўляюцца станоўчае стаўленне да Расіі, яе культуры (15%), высокі аўтарытэт нашай краіны (14%), больш спрыяльныя ўмовы жыцця (7%), з другога — імкненне з'ехаць з краін з высокімі падатковымі стаўкамі (22%), разыходжанне ў палітычных поглядах з уладамі родных дзяржаў (11%). "Навукоўцы і выкладчыкі (51%), а таксама кваліфікаваныя спецыялісты (37%) — дзве катэгорыі працоўных, якім, паводле ацэнак расіян, неабходна прадаставіць грамадзянства ў першую чаргу", — удакладняецца ў восеньскім апытанні.

"Якія б ні былі фактары выбару (расійскага грамадзянства), такія звароты сведчаць пра высокі інтарэс і павагу да нашай краіны, прызнанне яе аўтарытэту. Вынікі даследавання яшчэ раз пацвярджаюць актуальнасць вырашэння праблемы павышэння якасці міграцыйных патокаў у Расійскую Федэрацыю: расіяне лічаць важным прыцягненне ў краіну кваліфікаваных спецыялістаў, вядучых замежных навукоўцаў", — пракаментавала дадзеныя дырэктар спецыяльных праграм УЦДГМ Алена Міхайлава.

Усерасійскае апытанне УЦДГМ праведзена 17-18 снежня 2016 года. Метад апытання — тэлефоннае інтэрв'ю па выпадковай выбарцы стацыянарных і мабільных нумароў аб'ёмам 1600 рэспандэнтаў на тэрыторыі РФ.

Тэги:
Жэрар Дэпардзье, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы