14:23 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
1720

У самым гарачым эміраце ААЭ тэмпература паветра ў ранішнія гадзіны апускалася ніжэй за нуль.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Небывалы халодны фронт накрыў у пятніцу краіны Персідскай затокі на Аравійскай паўвыспе, якая лічыцца адным з самых гарачых месцаў на зямлі, паведамляюць РIА "Новости".

Акропаль у снезе
© Photo : @TheOliveShopltd / Twitter

Як паведаміла Метэабюро ААЭ, у горным масіве Джэбель Джэс на тэрыторыі паўночнага эмірата Рас-эль-Хайма выпаў снег. Снегам заваліла і ўзвышшы ў сталічным рэгіёне і на поўначы Саудаўскай Аравіі.

Паводле інфармацыі кувэйцкай газеты "Аль-Анбаа", у эміраце, дзе назіраюцца самыя высокія тэмпературы летам, парывы паўночна-заходняга ветру дасягалі 40-50 кіламетраў у гадзіну, у выніку чаго тэмпература паветра ў ранішнія гадзіны месцамі апускалася ніжэй за нуль.

Моцныя парывы ветру назіраюцца ва ўсіх прыбярэжных гарадах у Персідскай затоке: у Султанаце Аман і ААЭ парывы ветру дасягаюць больш за 60 кіламетраў у гадзіну. З-за дрэннага надвор'я ў Дубаі, Абу-Дабі і іншых гарадах ААЭ зачыненыя паркі, прагулачныя зоны і забаўляльныя месцы на адкрытым паветры. Як чакаецца, незвычайна халоднае надвор'е ў рэгіёне пратрымаецца яшчэ пяць дзён, хоць тэмпература пачне паступова падымацца ўжо ў суботу.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Надвор'е, Персідская затока, ААЭ, Саўдаўская Аравія

Галоўныя тэмы