04:18 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Санкт-Пецярбург

Ісакіеўскі сабор: застанецца музеем ці стане царквой

© Sputnik Алексей Даничев
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
530

Грамадскасць занепакоена лёсам Ісакіеўскага сабора, нягледзячы на заяву прадстаўнікоў РПЦ, што музейныя функцыі будуць пашыраны, а ўваход у сабор стане бясплатным.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Акцыя супраць перадачы Ісакіеўскага сабора Рускай праваслаўнай царкве прайшла ў нядзелю днём у Санкт-Пецярбургу каля будынка сабора, перадае РІА "Новости".

Акцыя пачалася пасля так званай сустрэчы з дэпутатамі гарадскога заканадаўчага сходу.

Пратэстоўцы супраць перадачы Ісакіеўскага сабора Рускай праваслаўнай царкве ўсталі вакол сабора, узяўшыся за рукі. У большасці ўдзельнікаў акцыі на грудзях павязаныя сінія стужачкі. Пратэстоўцы трымаюць у руках плакаты, на якіх напісаныя лозунгі.

Таксама ля агароджы сабора праходзіў малалікі пікет Нацыянальна-вызваленчага руху, прадстаўнікі якога выступалі супраць пратэстоўцаў. На месцы дзяжурыла вялікая колькасць паліцэйскіх. Навала людзей абцяжарвала праход па тратуары і пераход праезнай часткі.

Улады Санкт-Пецярбурга вырашылі перадаць Ісакіеўскі сабор на 49 гадоў РПЦ у бязвыплатнае карыстанне з захаваннем музейна-асветніцкіх функцый.

Ранейшым будзе і юрыдычны статус аб'екта — яго ўладальнікам застаецца горад.

Грамадскасць занепакоена лёсам сабора, нягледзячы на заяву прадстаўнікоў РПЦ, што музейныя функцыі будуць пашыраны, а ўваход стане бясплатным.

Тэги:
Ісакіеўскі сабор, Санкт-Пецярбург
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы