16:46 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Флаг Літвы

Акт аб Незалежнасці Літвы знайшлі ў Берліне

© Flickr/ Mr.TinDC
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
1230

Раней за знаходку гістарычнага дакумента была прапанавана ўзнагарода ў 1 мільён еўра.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Згублены больш за 70 гадоў таму арыгінал акта 16 лютага 1918 года аб аднаўленні незалежнасці Літвы знойдзены 29 сакавіка ў дыпламатычным архіве МЗС Германіі, рассказаў у чацвер прафесар Людас Мажыліс на нацыянальным тэлебачанні, паведамляе РІА "Новости".

Акт быў складзены і падпісаны ў Вільнюсе Саветам Літвы пад старшынствам Ёнаса Басанавічуса. З 1940 года аб месцазнаходжанні дакумента нічога не было вядома, да 1940 года ён захоўваўся ў архіве прэзідэнцкага палаца ў Каўнасе. Раней літоўскі канцэрн MG Baltic прапанаваў выплаціць мільён еўра за арыгінал акта. Як аказалася, гістарычны дакумент знаходзіўся ў архіве МЗС Германіі ў групе спраў пад назвай "Будучыня балтыйскіх правінцый: Літва". Дакумент быў знойдзены прафесарам універсітэта імя Вітаўта Вялікага Людасам Мажылісам.

"Нескладана зразумець, якія пачуцці мяне перапаўняюць. У першую чаргу гэта выдатна. З іншага боку, у гэтым дакуменце выказваецца ідэя 100-гадовай даўніны пра тое, што Літва — гэта самастойная і незалежная дзяржава", — сказаў у інтэрв'ю тэлебачанню Мажыліс.

На пытанне журналіста, ці не паўплывала на пошук дакумента прапанаваная канцэрнам сума, прафесар адказаў адмоўна.

Шопінг, замкі і Вільня наша: што беларусы ведаюць пра Літву
© Sputnik / Елена Васильева, Артем Бордовский

"Мяне зацікавіла гэтая нявырашаная праблема літоўскай гісторыі. З лета (2016 года — рэд.) я пачаў цікавіцца ёю, ездзіў па архівах Літвы, музеях, кансультаваўся з гісторыкамі. Праз некалькі месяцаў звярнуўся ў дзяржархіў Германіі, дзе мне паведамілі, што мне варта звяртацца у архіў МЗС Германіі. Што я і зрабіў", — сказаў ён.

Пасол Літвы ў Германіі плануе агледзець дакумент у дыпламатычным архіве МЗС Германіі.

Тэги:
гісторыя, Германія, Літва
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы