02:46 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Амерыканская кантры-выканаўца Кейсі Масгрэйвс

Не без сюрпрызаў: лаўрэатаў прэміі "Грэмі" назвалі ў Лос-Анджэлесе

© REUTERS / MIKE BLAKE
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
6210

Упершыню ў гісторыі лепшай песняй года па версіі "Грэмі" стала хіп-хоп кампазіцыя - This Is America ў выкананні Childish Gambino.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Цырымонія ўручэння адной з самых прэстыжных музычных прэмій "Грэмі" прайшла ў Лос-Анджэлесе, паведамляе Sputnik.

Упершыню ў гісторыі конкурсу ў намінацыі "Лепшая песня года" перамагла хіп-хоп кампазіцыя - This Is America ў выкананні Childish Gambino. Акрамя таго, яна таксама была адзначана ў катэгорыях "Лепшае музычнае відэа" і "Лепшае рэп/снаг-выкананне".

Пераможцай у намінацыі "Лепшы сольны поп-выступ" стала Лэдзі Гага з песняй Joanne. Спявачка атрымала яшчэ адну ўзнагароду: яе кампазіцыю Shallow, выкананую разам з акцёрам Брэдлі Купера ў меладраме "Зорка нарадзілася", назвалі "Лепшай песняй для візуальных СМІ".

Лепшым вакальным поп-альбомам была прызнаная пласцінка Арыяны Грандэ Sweetener. Дарэчы, спявачка не прыехала на цырымонію ўзнагароджання ў знак пратэсту супраць "дыктатуры" з боку прадзюсара "Грэмі" Кена Эрліка ў выбары песні для выступу.

У катэгорыі "Лепшы традыцыйны вакальны поп-альбом" перамогу атрымаў дыск My Way з хітамі Фрэнка Сінатры ў выкананні кантры-музыкі Вілі Нэльсана.

"Лепшым альбомам альтэрнатыўнай музыкі" стала пласцінка Colors спевака Бэка. У намінацыі "Лепшы рок-альбом" запаветную статуэтку атрымаў дыск From The Fires групы Greta Van Fleet.

Прэмію "Грэмі" за лепшае рок-выкананне пасмяротна атрымаў амерыканскі гітарыст і спявак, лідар гранж-гурта Soundgarden Крыс Корнэл за кампазіцыю When Bad Does Good. Статуэтку перадалі яго дзецям.

У гэтым годзе прэмію "Грэмі" ўручалі ў 61-ы раз. Узнагароды былі прысуджаныя ў 78 намінацыях. Многія вядомыя артысты былі ганараваныя прэміяй за ўсю гісторыю яе існавання. Сярод іх - Элвіс Прэслі, Ціна Цёрнэр, Джон Ленан, Боб Дылан, Уітні Х'юстан, Стынг, Мадонна, Depech Mode.

Тэги:
ЗША, Музыка, Грэмі (прэмія)

Галоўныя тэмы