Украіна больш не будзе захоўваць сакрэтнасць вынаходак часоў СССР

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкУкраіна больш не будзе захоўваць сакрэтнасць вынаходак часоў СССР
Украіна больш не будзе захоўваць сакрэтнасць вынаходак часоў СССР - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пагадненне аб узаемным забеспячэнні захаванасці міждзяржаўных сакрэтаў у галіне прававой аховы вынаходак было падпісана 20 гадоў таму шэрагам постсавецкіх дзяржаў.

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Украіна больш не будзе абавязаная забяспечваць захаванасць сакрэтаў створаных у СССР вынаходак, паколькі Кабмін краіны ў сераду спыніў дзеянне адпаведнага пагаднення з краінамі СНД.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з перамогай на выбарах

Пагадненне, па якім краіны абавязваліся забяспечваць захаванасць міждзяржаўных сакрэтаў у галіне прававой аховы вынаходак, было падпісана 4 чэрвеня 1999 года паміж Украінай, Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Грузіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай, Таджыкістанам і Узбекістанам.

У сераду на пасяджэнні ўрада Украіны было вырашана разарваць адпаведнае пагадненне.

Па дакуменце, краіны былі абавязаныя "забяспечваць рэжым сакрэтнасці ў дачыненні да наяўных у іх звестак аб сакрэтных вынаходствах, створаных у былым СССР". Пры рассакрэчванні жа таемных вынаходак краіны павінны былі дзейнічаць па прапісаных у пагадненні правілах.

Кабмін Украіны па даручэнні прэзідэнта Пятра Парашэнкі раней пачаў працэдуру афіцыйнага выхаду з устаноўчых органаў СНД. Украінскія ўлады мелі намер перагледзець усе міжнародныя абавязацельствы краіны ў межах СНД.

Стужка навiн
0