https://bel.sputnik.by/20210621/MUS-prapanovae-klyuchyts-BChB-stsyag-u-sps-natsystskay-smvolk-1047939510.html
МУС РБ прапаноўвае ўключыць БЧБ-сцяг у спіс нацысцкай сімволікі
МУС РБ прапаноўвае ўключыць БЧБ-сцяг у спіс нацысцкай сімволікі
Sputnik Беларусь
Праект акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі" паступіў на ўзгадненне ў КДБ Беларусі. 21.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-21T17:31+0300
2021-06-21T17:31+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
грамадства
палітыка
галоўнае
мус рб
бчб-сцяг
нацысцкая сімволіка
праект
кдб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101360/10/1013601027_0:23:2048:1175_1920x0_80_0_0_114c8fb0f65321a7eddec910419189a4.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. МУС Беларусі прапануе ўключыць БЧБ-сцяг і лозунг "Жыве Беларусь" у спіс нацысцкай сімволікі, дакумент перададзены на ўзгадненне ў КДБ, паведамляе Беларускі саюз журналістаў.У праекце акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі", у прыватнасці, даецца спіс нацысцкай (калабарацыянісцкай) сімволікі і атрыбутыкі.У ім, паводле інфармацыі БСЖ, паведамляецца, што бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся карнікамі і паліцаямі, у прыватнасці, 13-м Беларускім паліцыейскім батальёнам SD, карпусамі абароны, Беларускай цэнтральнай радай і асобнымі структурамі дапаможнай ахоўнай паліцыі.Пытанне суверэнітэту краіныТэму БЧБ-сімволікі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўздымаў у сакавіку 2021 года на памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"."Мы заняліся гэтай праблемай, і мы пакажам і дакажам усяму свету, што такое генацыд (...) Нам ніколі не забыць страшную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, нялюдскасць і бясчынства ворага на нашай зямлі. Мы гэта памятаем і ў гэтым наша сіла", - заявіў тады кіраўнік дзяржавы.Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх, "хто перакананы, што фашызм нёс на нашу зямлю цывілізацыю, хто гераізуе забойцаў, хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210610/Ananch-raspavyala-za-yakuyu-nfarmatsyyu-pagrazhae-pyats-gado-pazbalennya-vol-1047848490.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101360/10/1013601027_226:0:1822:1197_1920x0_80_0_0_08e2ca35f64694cdb4bcc5a78b9aa2d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, мус рб, бчб-сцяг, нацысцкая сімволіка, праект, кдб, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, мус рб, бчб-сцяг, нацысцкая сімволіка, праект, кдб, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека
МУС РБ прапаноўвае ўключыць БЧБ-сцяг у спіс нацысцкай сімволікі
17:31 21.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Праект акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі" паступіў на ўзгадненне ў КДБ Беларусі.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. МУС Беларусі прапануе ўключыць БЧБ-сцяг і лозунг "Жыве Беларусь" у спіс нацысцкай сімволікі, дакумент перададзены на ўзгадненне ў КДБ, паведамляе Беларускі саюз журналістаў.
У праекце акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі", у прыватнасці, даецца спіс нацысцкай (калабарацыянісцкай) сімволікі і атрыбутыкі.
У ім, паводле інфармацыі БСЖ, паведамляецца, што бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся карнікамі і паліцаямі, у прыватнасці, 13-м Беларускім паліцыейскім батальёнам SD, карпусамі абароны, Беларускай цэнтральнай радай і асобнымі структурамі дапаможнай ахоўнай паліцыі.
Кліч "Жыве Беларусь", адзначаецца ў акце, таксама выкарыстоўваўся паліцэйскімі батальёнамі, добраахвотніцкай пяхотнай брыгадай войск SS, Саюзам беларускай моладзі, карпусамі самаабароны, нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем.
Пытанне суверэнітэту краіны
Тэму БЧБ-сімволікі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўздымаў у сакавіку 2021 года на памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
"Мы заняліся гэтай праблемай, і мы пакажам і дакажам усяму свету, што такое генацыд (...) Нам ніколі не забыць страшную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, нялюдскасць і бясчынства ворага на нашай зямлі. Мы гэта памятаем і ў гэтым наша сіла", - заявіў тады кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх, "хто перакананы, што фашызм нёс на нашу зямлю цывілізацыю, хто гераізуе забойцаў, хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа".