МУС РБ прапаноўвае ўключыць БЧБ-сцяг у спіс нацысцкай сімволікі

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў фотабанкБудынак МУС і КДБ Беларусі
Будынак МУС і КДБ Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2021
Праект акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі" паступіў на ўзгадненне ў КДБ Беларусі.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. МУС Беларусі прапануе ўключыць БЧБ-сцяг і лозунг "Жыве Беларусь" у спіс нацысцкай сімволікі, дакумент перададзены на ўзгадненне ў КДБ, паведамляе Беларускі саюз журналістаў.
У праекце акта "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі", у прыватнасці, даецца спіс нацысцкай (калабарацыянісцкай) сімволікі і атрыбутыкі.
У ім, паводле інфармацыі БСЖ, паведамляецца, што бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся карнікамі і паліцаямі, у прыватнасці, 13-м Беларускім паліцыейскім батальёнам SD, карпусамі абароны, Беларускай цэнтральнай радай і асобнымі структурамі дапаможнай ахоўнай паліцыі.
Кліч "Жыве Беларусь", адзначаецца ў акце, таксама выкарыстоўваўся паліцэйскімі батальёнамі, добраахвотніцкай пяхотнай брыгадай войск SS, Саюзам беларускай моладзі, карпусамі самаабароны, нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем.

Пытанне суверэнітэту краіны

Тэму БЧБ-сімволікі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўздымаў у сакавіку 2021 года на памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
Ананіч распавяла, за якую інфармацыю пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2021
Ананіч распавяла, за якую інфармацыю пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі
"Мы заняліся гэтай праблемай, і мы пакажам і дакажам усяму свету, што такое генацыд (...) Нам ніколі не забыць страшную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, нялюдскасць і бясчынства ворага на нашай зямлі. Мы гэта памятаем і ў гэтым наша сіла", - заявіў тады кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх, "хто перакананы, што фашызм нёс на нашу зямлю цывілізацыю, хто гераізуе забойцаў, хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа".
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі