https://bel.sputnik.by/20211019/belaruskya-razvedchyk-zadzeynchal-besplotnk-na-myazhy-z-afganstanam-1057300674.html
Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі на мяжы з Афганістанам
Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі на мяжы з Афганістанам
Sputnik Беларусь
Акрамя тых, хто праходзіць тэрміновую службу, і кантрактнікаў, на вучэнні адправіліся курсанты Ваеннай акадэміі. Усяго - 256 чалавек і пяць адзінак тэхнікі... 19.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-19T16:39+0300
2021-10-19T16:39+0300
2021-10-19T16:39+0300
афганістан
вучэнні
вайскоўцы
разведчык
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057295794_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_2dcf6a27fec10e00688234132cc08b0f.jpg
МІНСК, 19 кас - Sputnik. Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі "Маскіт" падчас вучэнняў АДКБ "Баявое брацтва", якое праходзіць на палігоне "Харбмайдон" у Таджыкістане - за некалькі кіламетраў ад афганскай мяжы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.У склад беларускай разведкі ўвайшла таксама група курсантаў з Ваеннай акадэміі. У ведамстве адзначылі, што падчас падрыхтоўкі курсантаў да вучэнняў асобная ўвага надавалася пытанням выжывання ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці.Раён разведкі - каля 40 квадратных кіламетраў. На працягу трох сутак беларуская група павінна знайсці аб'ект, перадаць каардынаты ў цэнтр і пры неабходнасці знішчыць яго.Беспілотныя комплексы "Маскіт" вырабляюцца на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. Яны прызначаны для вядзення паветранай оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў любы час сутак у розных умовах надвор'я. У склад комплексу ўваходзяць два БЛА (беспілотныя лятальныя апараты), наземны пункт кіравання, модуль тэлевізійнай разведкі.Маштабныя вучэнні "Баявое брацтва" праходзяць з 18 па 23 кастрычніка, яны падзеленыя на тры розных - "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон".Чытайце таксама:
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057295794_161:0:1138:733_1920x0_80_0_0_29b024a4bba8f5d68832093fabaaea95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афганістан, вучэнні, вайскоўцы, разведчык
афганістан, вучэнні, вайскоўцы, разведчык
Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі на мяжы з Афганістанам
Акрамя тых, хто праходзіць тэрміновую службу, і кантрактнікаў, на вучэнні адправіліся курсанты Ваеннай акадэміі. Усяго - 256 чалавек і пяць адзінак тэхнікі: бронемашыны і беспілотнікі.
МІНСК, 19 кас - Sputnik. Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі "Маскіт" падчас вучэнняў АДКБ "Баявое брацтва", якое праходзіць на палігоне "Харбмайдон" у Таджыкістане - за некалькі кіламетраў ад афганскай мяжы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
У склад беларускай разведкі ўвайшла таксама група курсантаў з Ваеннай акадэміі. У ведамстве адзначылі, што падчас падрыхтоўкі курсантаў да вучэнняў асобная ўвага надавалася пытанням выжывання ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці.
"Разведгрупы курсантаў сумесна з разлікам БАК (беспілотнага авіякомплекса - Sputnik) "Маскіт" у складзе разведвальнага атрада высунулася ў раён разведкі і вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання суперніка", - адзначылі ў прэс-службе.
Раён разведкі - каля 40 квадратных кіламетраў. На працягу трох сутак беларуская група павінна знайсці аб'ект, перадаць каардынаты ў цэнтр і пры неабходнасці знішчыць яго.
Беспілотныя комплексы "Маскіт" вырабляюцца на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. Яны прызначаны для вядзення паветранай оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў любы час сутак у розных умовах надвор'я. У склад комплексу ўваходзяць два БЛА (беспілотныя лятальныя апараты), наземны пункт кіравання, модуль тэлевізійнай разведкі.
Маштабныя вучэнні "Баявое брацтва" праходзяць з 18 па 23 кастрычніка, яны падзеленыя на тры розных - "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон".
У АДКБ распавялі, як пройдуць
вучэнні на мяжы з АфганістанамШайгу:
на вучэннях "Захад-2021" упершыню выкарыстоўвалі ўдарных робатаў
Лукашэнка: пры знешняй агрэсіі
Беларусь ператворыцца ў "адзіную ваенную базу" з Расіяй